Агнеш Келеці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
{{{імя}}}
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 9 студзеня 1921(1921-01-09)[1] (103 гады)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Агнеш Келеці (венг.: венг.: Keleti Ágnes, народжаная Клайн; нар. 9 студзеня 1921, Будапешт, Венгрыя) — венгерская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка (1952, 1956), чэмпіёнка свету (1954, брусы), чэмпіёнка Венгрыі (19471954) па спартыўнай гімнастыцы. Найстарэйшая алімпійская чэмпіёнка як сярод жывых, так і сярод усіх памерлых спартсменаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

2020 год

Па нацыянальнасці яўрэйка. Пачала займацца гімнастыкай у 4 гады, а ў 16 гадоў заваявала свой першы нацыянальны тытул.

З-за пачатку Другой сусветнай вайны летнія Алімпійскія Гульні 1940 года былі адмененыя і Келеці часова спыніла трэніроўкі. Яна перажыла Халакост, выдаючы сябе за хрысціянку[3] і, хаваючыся ў вёсцы пад падробленымі дакументамі[4], у 1944 годзе выйшла замуж за гімнаста Іштвана Шаркана  (руск.) (пазней выступала пад гэтым прозвішчам — венг.: Ágnes Sárkány); у 1950 годзе яны развяліся. Яе бацька загінуў у Асвенціме, маці і сястра хаваліся і былі выратаваны Раулем Валенбергам[3].

Пасля вайны Келеці праходзіла кваліфікацыю для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 1948 (прапусціла з-за траўмы), 1952 і 1956 гадоў.

Пасля XVI Алімпійскіх гульняў у Мельбурне (лістапад-снежань 1956 года) Келеці, скарыстаўшыся магчымасцю, атрымала палітычны прытулак  (руск.) у сувязі з увядзеннем у Венгрыю войскаў Савецкага Саюза і вырашыла назаўсёды застацца жыць у Аўстраліі разам з іншымі 44 венгерскімі атлетамі, якія вырашылі не вяртацца ў Венгрыю пасля Венгерскага паўстання 1956 года.

У 1957 годзе рэпатрыявалася ў Ізраіль, куды з Венгрыі таксама пераехалі яе маці і сястра. У гэтым жа годзе ў складзе ізраільскай каманды прыняла ўдзел у Макабіядзе  (англ.). У Ізраілі працавала інструктарам па фізічным выхаванні ў Тэль-Авіўскім універсітэце, потым на працягу 34 гадоў у Інстытуце імя Вінгейта ў Нетаніі разам з аднагодкай і абсалютнай алімпійскай чэмпіёнкай Марыяй Гарахоўскай  (руск.). У 1959 годзе выйшла замуж за настаўніка фізкультуры Роберта Біра, які таксама іміграваў з Венгрыі; у гэтым шлюбе нарадзілася двое дзяцей.

У 2002 годзе імя Агнеш Келеці было ўключана ў «Сусветную Залу славы гімнастыкі» (Аклахома-Сіці, ЗША)[5].

У 2015 годзе вярнулася ў родны Будапешт пасля 58 гадоў жыцця ў Ізраілі.

14 лютага 2017 года Агнеш Келеці прысуджана Дзяржаўная прэмія Ізраіля ў галіне фізічнай культуры і спорту[6].

З красавіка 2019 года пасля смерці фінкі Лідзіі Відэрман  (руск.) Келеці з’яўляецца найстарэйшай сярод жывых алімпійскай чэмпіёнкай і алімпійскім прызёрам (сярод мужчын і жанчын). Найстарэйшая ў гісторыі спартсменка, якая выйграла больш за адзін медаль на Алімпійскіх гульнях.

8 ліпеня 2022 года ўстанавіла рэкорд па працягласці жыцця для жанчын, якія выйгралі алімпійскае золата — 101 год і 180 дзён.

17 сакавіка 2023 года стала найстарэйшай у гісторыі жанчынай-прызёрам Алімпійскіх гульняў — 102 гады і 67 дзён.

8 верасня 2023 года стала найстарэйшай алімпійскай чэмпіёнкай у гісторыі, апярэдзіўшы па ўзросце Шандара Тарыча  (руск.) — 102 гады і 242 дні.

Зноскі

  1. Ágnes Keleti // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Olympedia — 2006.
  3. а б Jewish Women’s Archive. Agnes Keleti Архівавана 25 кастрычніка 2016. (англ.)
  4. אונגעריש־ייִדישע גימנאַסטקע ווערט 102. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2023. Праверана 16 студзеня 2023.
  5. [International Gymnastics Hall of Fame (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2009. Праверана 24 ліпеня 2007. International Gymnastics Hall of Fame (англ.)]
  6. Лауреатом госпремии Израиля по физической культуре и спорту стала Агнеш Келети. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017. Праверана 14 лютага 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]