Агульная цыркуляцыя атмасферы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Размяшчэнне элементаў агульнай цыркуляцыі атмасферы.

Агульная цыркуляцыя атмасферы (атмасферная цыркуляцыя) — планетарная сістэма паветраных плыняў над зямной паверхняй (у трапасферы сюды адносяцца пасаты, мусоны і паветраныя плыні, звязаныя з цыклонамі і антыцыклонамі) . Стварае ў асноўным рэжым ветру[1]. З пераносам паветраных мас агульнай цыркуляцыяй звязаны глабальны перанос цяпла і вільгаці.

Прычыны і характар[правіць | правіць зыходнік]

Існаванне цыркуляцыі атмасферы абумоўлена неаднародным размеркаваннем атмасфернага ціску, выкліканым уплывам неаднолькавага награвання зямной паверхні на розных шыротах, а таксама над мацерыкамі і акіянамі[1]. Нераўнамернае размеркаванне цяпла ў атмасферы прыводзіць да нераўнамернага размеркавання атмасфернага ціску, а ад размеркавання ціску залежыць рух паветра, або паветраныя плыні.

На характар руху паветра адносна зямной паверхні важны ўплыў аказвае той факт, што рух гэты адбываецца на Зямлі, якая верціцца. У ніжніх пластах атмасферы на рух паветра таксама ўплывае трэнне. Рух паветра адносна зямной паверхні называюць ветрам, усю сістэму паветраных плыняў на Зямлі — агульнай цыркуляцыяй атмасферы. Віхравыя рухі буйнога маштабу — цыклоны і антыцыклоны, якія пастаянна ўзнікаюць у атмасферы, робяць гэтую сістэму асабліва складанай.

З перасоўваннямі паветра ў працэсе агульнай цыркуляцыі звязаны асноўныя змены надвор'я: паветраныя масы, перамяшчаючыся з адных абласцей Зямлі ў іншыя, прыносяць з сабой новыя ўмовы тэмпературы, вільготнасці, воблачнасці і інш.

Акрамя агульнай цыркуляцыі атмасферы, існуюць мясцовыя цыркуляцыі: брызы, горна-далінныя вятры і інш.; узнікаюць таксама моцныя віхуры малога маштабу — смерчы, тромбы.

Вецер выклікае хваляванне водных паверхняў, многія акіянічныя плыні, дрэйф льдоў; ён з'яўляецца важным фактарам эрозіі і рельефаўтварэння.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 География почв: руководство для проведения практических занятий: Учебное пособие / Отв. ред. И. С. Урусевская — М.: МАКС Пресс, 2009. — 156 с. (стр. 13—14)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]