Адам Вайткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Вайткевіч
AWajtkiewicz.jpg
біскуп Адам Вайткевіч
Біскуп мінскі
1853 — 1869
Папярэднік: Матэвуш Ліпскі
Пераемнік: Зыгмунт Лазінскі

Прафесія: прэсвітар, ксёндз
Нараджэнне: 6 лютага 1796(1796-02-06)
Смерць: 4 студзеня 1870(1870-01-04) (73 гады)
Пахаванне:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Адам Вайткевіч (польск.: Adam Wojtkiewicz; 6 лютага 1796 — 4 студзеня 1870, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.

З шляхецкага роду, сын Адама Вайткевіча і Францішкі з Багінскіх. Ахрышчаны 13 лістапада 1796 года ксяндзом Карлам Кшталтам. Высвечаны на ксяндза ў 1819 годзе. Канонік магілёўскі ад 1845 года, рэктар Мінскай семінарыі ад 1849 года. 18 сакавіка 1852 года прызначаны мінскім біскупам. 22 лютага 1853 года інтранізаваны на мінскае біскупства. Пасля скасавання 24 ліпеня 1869 года дыяцэзіі, пераехаў у Вільню, дзе і памёр. Апошняе яго біскупскае распараджэнне атуецца 25 ліпеня 1869 года. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Матэвуш Ліпскі
Біскупы мінскія
18531869
Пераемнік:
Зыгмунт Лазінскі