Зігмунд Лазінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зыгмунт Лазінскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Зігмунд Лазінскі
BiskupZygmuntLazinski.jpg

Прафесія:

diocesan bishop, parson

Нараджэнне:

5 чэрвеня 1870(1870-06-05)
Навагрудак, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Смерць:

26 сакавіка 1932(1932-03-26) (61 год)
Пінск, Пінскі павет[d], Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка

Пахаванне:

Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі


Узнагароды:
ордэн Белага Арла
Commons-logo.svg Зігмунд Лазінскі на Вікісховішчы

Зі́гмунд (Зыгмунт) Лазі́нскі (польск.: Zygmunt Łoziński; 5 чэрвеня 1870, наваколле Навагрудку — 26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі святар, біскуп мінскі (19181925) і пінскі (19251932).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і Пецярбургскую рымска-каталіцкую духоўную акадэмію, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў 23 чэрвеня 1895 года. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі двойчы (1898—1900 і 1905) быў адхілены ад пасады. У 1905 стаў пробашчам кафедральнага сабора ў Мінску. У 1905-09 зноў прафесар духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, з 1908 — адначасова ў семінарыі. У 1909—1911 суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведванні парафій Расійскай імперыі.

2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Мінскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. З 14 жніўня 1918 заняў кафедру. Спрыяў усталяванню беларускай мовы ў касцёле. 6 снежня 1918 разам з Ф. Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску. Быў арганізатарам беларускай каталіцкай семінарыі ў Мінску (пазней пераведзена ў Навагрудак, затым — у Пінск, дзе паступова паланізавалася).

У 1920 арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасля вымушаны з'ехаць у Заходнюю Беларусь.

28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанай Пінскай дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.

Аўтар шэрагу брашур і артыкулаў на польскай мове.

У 2017 годзе, з нагоды 60 годдзя працэсу беатыфікацыі Зігмунда Лазінскага, Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Садружнасць Палесся" звярнулася з адкрытым лістом да каталіцкага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай паспрыяць у больш хуткім завяршэнні працэсу беатыфікацыі. У адказе на зварот Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца аб цудзе праз заступніцтва Слугі Божага Зігмунда Лазінскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Ганчарук І. Лазінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]