Роса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Могілкі Росы)
Роса
літ. Rasų kapinės, польск. cmentarz Na Rossie w Wilnie
54°40′06″ пн. ш. 25°18′16″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеВільнюс 
Гісторыя
Дата заснавання1801 
Першая згадка1801
Дата закрыцця1967 
Плошча
  • 10,8 га
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ро́са (літ.: Rasų kapinės, польск.: cmentarz Na Rossie w Wilnie) — могілкі ў Вільні, адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1801 магістрат Вільні вылучыў дзялянку зямлі для могілак за тагачаснай гарадской мяжой. 6 мая 1801 могілкі былі асвечаны. 8 мая 1801 на іх быў пахаваны бургамістр Ян Мюлер. У 1814 да паўночнай часткі могілак быў далучаны яшчэ адна дзялянка зямлі.

Побач з гэтым могілкамі ў першай палове XIX размяшчалася месца пахавання памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы хворых. Першапачаткова яго звалі Сірочым, затым Новай Росай (плошча 4,6 га).

У 18411850 гадах на могілках была пабудаваная вялікая неагатычная капліца[lt] па праекце архітэктара Томаша Тышэцкага[ru]. У 1888 годзе па праекце архітэктара Юліяна Янушэўскага[ru] да капліцы была дабудаваная вежа-званіца.

Перад уваходам на могілкі ў 1920 былі пахаваны салдаты, якія загінулі ў савецка-польскай вайне. У 19351936 невялікія ваенныя могілкі былі перабудаваны па праекце Войцеха Ястжэмбоўскага, аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам Юзафа Пілсудскага. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у 1939 і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў Арміі краёвай.

З 1967 пахаванні на Росе, акрамя выключных выпадкаў, спынены.

Неагатычная могілкавая капліца, у якой у 2019 годзе былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў

10 сакавіка 2005 года падчас дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы на могілкі Роса Аляксандр Квасьнеўскі і Валдас Адамкус усклалі кветкі на магілы Ёнаса Басанавічуса і Юзафа Пілсудскага[1].

22 лістапада 2019 года ў капліцы на могілках былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў, у тым ліку яго кіраўнікі Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.

Агульны выгляд
Магілы польскіх салдат. 1939

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Роса[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • V. Girininkienė, A. Paulauskas. Rasos. Vilnius: Mintis, 1988.
  • Mieczysław Jackiewicz. Wileńska Rossa. Przewodnik po cmentarzu. Olsztyn 1993.
  • E. Małachowicz, Cmentarz na Rossie w Wilnie, Wrocław-Warszawa-Kraków 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]