Перайсці да зместу

Адам Ваньковіч (пам. 1636)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Ваньковіч
6-ы войскі менскі[d]
з 7 жніўня 1626
Папярэднік Юрый Тышкевіч[d]
Пераемнік Тэадор Аляксандр Валадковіч[d]

Смерць не раней за 9 лютага 1636 і не пазней за 3 сакавіка 1636
Род Ваньковічы
Бацька Стэфан Ваньковіч
Маці Алена з Тышкевічаў[d]
Жонка Ганна са Скіндэраў[d][1] і каля Ева з Дуброўскіх[d][1][2]
Дзеці Пётр Ваньковіч[3], Стэфан Ваньковіч[d][3] і Элеанора з Ваньковічаў[d]
Грамадзянства

Адам Ваньковіч (? — 1636) — ураднік.

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Стэфана Ваньковіча, менскага войскага, і Алены са Скумін-Тышкевічаў.

Войскі менскі. Разам з братамі Аляксандрам і Рыгорам меў у застаўным валоданні маёнткі Косава і с. Жамойцкае Слонімскага павета (1582), валодаў маёнткам Пярэжыр Менскага павета, маёнткам Востраў Аршанскага павета і «дварком» у горадзе Менску (1635), адзін з фундатараў Мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра (1612).

Памёр у 1636 годзе.

У шлюбе з Евай з Дуброўскіх (Дамброўскіх).

  • Стэфан, суддзя Вількамірскага гродскага суда (1659), вількамірскі судовы падстараста (1660).
  • Пётр (пам. да 1670), войскі менскі. Жонка дачка харужага ваўкавыскага Ганна Дунін-Глушынская.


  1. а б Крэсс В. К. Скіндзеры герба «Шранява»: нарысы да гісторыі і генеалогіі старажытнага шляхецкага роду (XIV–XVIII стст.) // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2015. — вып. 13. — С. 245. — ISSN 2225-4412
  2. Чарняўскі Ф. В. Да жыццяпісу Тодара Валадковіча, пісара земскага менскага, у 1665–1688 гг. // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2010. — вып. 8. — С. 217. — ISSN 2225-4412
  3. а б Чарняўскі Ф. В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2009. — вып. 7. — С. 232. — ISSN 2225-4412