Ураднік
Ураднік — службовая асоба ва ўрадах Вялікага Княства Літоўскага. Пасада зацвярджалася вялікім князем, ваяводамі і старостамі з абраных кандыдатаў і была пажыццёвай або да паступлення на вышэйшы ўрад.
Ураднікі падзяляліся на земскіх (дзяржаўных) і прыдворных:
- Земскія ўраднікі (як правіла, шляхта, што мела маёнткі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі):
- Цэнтральныя: абозныя вялікі і польны, войскі, генерал артылерыі, генерал-інспектр, гетманы вялікі і польны, інстыгатар і віцэ-інстыгатар, канцлер і падканцлер, лоўчы, маршалак вялікі (земскі), мастаўнічы, мернік, мечнік, падкаморы, падскарбі вялікі (земскі), пісары вялікія, дэкрэтавы, польны і скарбовы, поштмагістр, рэгенты канцылярыяў вялікай і меншай, рэферэндары духоўны і свецкі, сакратары вялікія духоўны і свецкі, спіжарны, стражніні вялікі і польны, харужы вялікі.
- Мясцовыя: ваяводы, войскія, гараднічыя, кашталяны, маршалкі, мечнікі, падстоліі, падчашыя, старосты, стольнікі, харунжыя, чашнікі і інш.
- Судовыя: маршалак і дэпутаты Галоўнага Трыбунала, падкаморыі, суддзі, падсудкі, віжы, возныя, каморнікі і інш.
- Адміністрацыйныя
- Прыдворныя ўраднікі: маршалкі дворныя, падскарбі дворны, лоўчы дворны, канюшы, кухмістар, крайчы, падканюшы, падстолі, піўнічы, стольнік, чашнік.
Галоўныя цэнтральныя ўраднікі (маршалкі вялікі і дворны, гетман вялікі, падскарбі земскі, канцлер, падканцлер), ваяводы, кашталяны, староста жамойцкі ўваходзілі ў Раду Вялікага Княства Літоўскага.
Па Люблінскай уніі (1569) у Сенаце Рэчы Паспалітай засядалі 5 найвышэйшых ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага — маршалкі вялікі і дворны, канцлер, падканцлер, падскарбі земскі, а таксама ўсе ваяводы, кашталяны і староста жамойцкі[1].
Зноскі
- ↑ Аляксандр Марыскін. Ураднік // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 692.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Шаблон:Сенатары Вялікага Княства Літоўскага
|