Пярэжыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пярэжыр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222844
Аўтамабільны код
5
Пярэжыр на карце Беларусі ±
Пярэжыр (Беларусь)
Пярэжыр
Пярэжыр (Мінская вобласць)
Пярэжыр

Пярэ́жыр[1] (трансліт.: Piarežyr, руск.: Пережир) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 1 кіламетр ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Свіслач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу. У канцы 16 ст. у Менскім павеце ВКЛ.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска адышла да Расійскай імперыі. У 19 - пачатак 20 ст. сяло, цэнтр Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

На 1886 г. у сяле працавалі валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, народнае вучылішча, вінакурны завод і млын.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета. У 1927 г. арпанізавана тарфяная арцель. У 1929 г. - калгас «Перамога». Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Было забіта больш за 30 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 100 двароў, 750 жыхароў.
  • пачатак XX стагоддзя — 164 двары, 1561 жыхар. Побач з сялом знаходзіўся чыгуначны раз’езд Пяражыр — 3 гаспадаркі, 56 жыхароў (1906 годзе).
  • 1917 год — 186 двароў, 1020 жыхароў.
  • 2001 год — 435 жыхароў, 191 двор[2].
  • 1 студзеня 2002 года — 193 двары, 445 жыхароў.

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пярэжырская сярэдняя школа імя А.Е. Гурыновіча

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае вясковая амбулаторыя. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 20 чалавек у змену.[3]

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Царква, праект маскоўскай перабудовы, 1870 г.

Музей імя Анатоля Гурыновіча[правіць | правіць зыходнік]

Музей гісторыі знаходзіцца ў Пярэжырскай сярэдняй школе. У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, на той момант дырэктара школы, Пярэжырскай сярэдняй школе было прысвоена імя былога міністра замежных спраўБССР Анатоля Гурыновіча.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Святога Мікалая (1842). Пабудавана на сродкі прыхаджан і мясцовага памешчыка Іскрыцкага. Была пабудавана з дрэва на мейсцы старай царквы (старая згарэла ў 1812 годзе). У 1879 г. царква мела 23 дзес. ворыва, 10 - сенакосу, 5 дзес. прысядзібнай зямлі, больш за 1,6 тыс. прыхаджан, пры царкве было папячыцельства.
  • Капліца, упамінаецца ў 1886 годзе.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярэ́жара, н.
  2. БелЭн 2001.
  3. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]