Адам Ваньковіч (пам. 1636)
(Пасля перасылкі з Адам Ваньковіч (сын Стэфана))
Адам Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 1636 | ||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Стэфан Ваньковіч | ||||||
Маці | Алена са Скумін-Тышкевічаў[d] | ||||||
Дзеці | Пётр Ваньковіч і Стэфан Ваньковіч[d] |
Адам Ваньковіч (? — 1636) — ураднік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Стэфана Ваньковіча, менскага войскага, і Алены са Скумін-Тышкевічаў.
Войскі менскі. Разам з братамі Аляксандрам і Рыгорам меў у застаўным валоданні маёнткі Косава і с. Жамойцкае Слонімскага павета (1582), валодаў маёнткам Пярэжыр Менскага павета, маёнткам Востраў Аршанскага павета і «дварком» у горадзе Менску (1635), адзін з фундатараў Мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра (1612).
Памёр у 1636 годзе.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Евай з Дуброўскіх (Дамброўскіх).
- Стэфан, суддзя Вількамірскага гродскага суда (1659), вількамірскі судовы падстараста (1660).
- Пётр (пам. да 1670), войскі менскі. Жонка дачка харужага ваўкавыскага Ганна Дунін-Глушынская.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 4/2. Адам // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.