Адам Гарабурда
Адам Гарабурда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Род | Гарабурды | ||||||
Бацька | Казімір Ігнацы Гарабурда[d] | ||||||
Член у |
Адам Гарабурда — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Гарабурдаў герба «Габданк». Сын Казіміра Гарабурды, суддзі гродскага новагародскага.
Суддзя гродскі навагрудскі (1798), прызнаны ў дваранстве. У 1818 г. — прэзідэнт трыбунала 1-й інстанцыі, выступіў з прамовай на ўрачыстым ушанаванні Тадэвуш Касцюшкі 21-22(7-8).02.1818 — у Мінскім кафедральным касцёле. У 1820 г. — старшыня Слуцкага земскага суда. Кандыдат у Камісію для ўладкавання радзівілаўскіх справаў (1826).
Ганаровы сябра ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 4-й ст. у 1821; ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску з 1820, масон 4-й ст.; сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст., прамоўца ў 1818—1819 гг.; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1818, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку, масон 4-й ст. у 1821.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Гарабурда Адам Казіміравіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты / Склад. С.А. Рыбчонак; маст. А. Леўчык:. — Мінск: БелНДІДАС, 1997. — С. 36. — 161 с.