Перайсці да зместу

Адам Завадскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Завадскі
Адам Завадскі ў канцы 1840-х гадоў
Адам Завадскі ў канцы 1840-х гадоў
Род дзейнасці друкар, выдавец
Дата нараджэння 30 жніўня 1814(1814-08-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1875(1875-01-05) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Юзаф Завадскі
Жонка Вінцэнціна Завадская
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Адам Завадскі (30 жніўня 1814(1814-08-30)[1], Вільня5 студзеня 1875(1875-01-05), Вільня) — віленскі выдавец.

Старэйшы сын Юзафа Завадскага. Пасля бацькі ўзначаліў выдавецтва Завадскага[lt] (1838). Жонка Адама Завадскага — Вінцэнціна Завадская, аўтарка папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская кухарка» (Kucharka litewska…, Вільня, 1854).

З Адамам Завадскім супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у 1846 годзе ў выдавецтве Завадскіх выйшла яго першая кніга «Сялянка». З Адамам Завадскім перапісваўся Марцін Асорыя-Цяплінскі наконт выдання «Snopka Nadniemeńskiego» і збору сваіх твораў, але планы не ажыццявіліся праз смерць пісьменніка. З 1840 года ў Завадскага выходзілі «Obrazy Litewskie» Ігнацыя Ходзькі, з 1848 года рэгулярна перавыдавалася «Літоўская гаспадыня» Ганны Цюндзявіцкай. Выходзілі многія творы Уладзіслава Сыракомлі, Станіслава Манюшкі і многіх іншых вядомых дзеячаў культуры.

Агулам, выдавецтва Завадскага было самым буйным віленскім выдавецтвам сярэдзіны XIX стагоддзя, чые выданні найбольш прычыніліся да фармавання інтэлектуальнай атмасферы Літвы (і значнай часткі Беларусі) гэтай эпохі.

  1. 1 2 Visuotinė lietuvių enciklopedija Online Праверана 2 лютага 2026.
  • Turkowski, T. Archiwum księgarni Zawadzkich w Wilnie. Warszawa, 1932.
  • Turkowski, T. Materiały do dziejów literatury i oświaty na Litwie i Rusi z Archiwum Drukarni i Księgarni J. Zawadzkiego w Wilnie z lat 1805—1865. Wilno, 1935—1937, t. 1-3.