Юзаф Завадскі
Выгляд
| Юзаф Завадскі | |
|---|---|
| польск.: Józef Zawadzki | |
| | |
| Род дзейнасці | друкар |
| Дата нараджэння | 15 сакавіка 1781 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 снежня 1838 (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Адам Завадскі і Józef Zawadzki[d] |
Юзаф Завадскі (польск.: Józef Zawadzki; 15 сакавіка 1781, Козьмін-Велькапольскі — 5 снежня 1838, Вільня) — віленскі друкар і выдавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся выдавецкай справе ва Уроцлаве і Лейпцыгу. У 1803 годзе пераехаў у Вільню і адкрыў друкарню. У 1805 годзе да Ю. Завадскага перайшла друкарня Віленскага ўніверсітэта, ён злучыў дзве друкарні і заснаваў выдавецтва (гл. выдавецтва Завадскага). Да 1826 года меў тытул універсітэцкага друкара. Быў сябрам масонскай ложы «Гарлівы Літвін».
Меў сыноў Адама і Фелікса, таксама выдаўцоў.
Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках. На магіле пастаўлены класічны абеліск ружовага граніту, завершаны малым акратэрыям белага мармуру.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bieńkowska B. Książka na przestrzeni dziejów. — Warszawa: Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej, 2005. — ISBN 83-88581-21-X
- Cybulski R. Józef Zawadzki — księgarz, drukarz, wydawca. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972;
- Venclova T. Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — ISBN 9986-830-96-6. — P. 143.