Адам Станіслаў Красінскі
Адам Станіслаў Красінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Adam Stanisław Krasiński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Вацлаў Жылінскі | ||||||
Пераемнік | Karol Hryniewiecki[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Esbus[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1810 |
||||||
Смерць |
9 мая 1891 (80 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | church‘s ministry[d][2], філалогія[2], перакладніцтва[d][2] і паэзія[2] | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́дам Стані́слаў Красі́нскі (польск.: Adam Stanislaw Krasinski; 24 снежня 1810, в. Велнічы, Валынская губерня — 9 мая 1891, Кракаў) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафесарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1853—1858). У 1858—1864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстанне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэнне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ва ўнутранай Расіі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук (польск.: Akademia Umiejetnosci).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (польск.: Sztuka rymotworcza Horacego z lacinskiego; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (польск.: Piesn o polku Igora: Staroslawianski poemat z XII wieku; СПб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сінонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданне 1906), «Успаміны» (1901).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адам Станіслаў Красінскі
- Біскупы віленскія
- Тытулярныя біскупы
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1810 годзе
- Нарадзіліся ў Валынскай губерні
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі паэзіі на польскую мову