Вацлаў Жылінскі
Вацлаў Жылінскі | ||
![]() В. Жылінскі. Невядомы мастак, 1849 | ||
|
||
---|---|---|
18 верасня 1856 — 23 красавіка 1863 | ||
Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік: | Ігнацій Галавінскі | |
Пераемнік: | Антоні Фіялкоўскі | |
|
||
3 ліпеня 1848 — 27 кастрычніка 1856 | ||
Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік: | Анджэй Бенедыкт Клангевіч | |
Пераемнік: | Адам Станіслаў Красінскі | |
Адукацыя: | ||
Прафесія: | ксёндз | |
Нараджэнне: |
1 сакавіка 1803 |
|
Смерць: |
5 мая 1863 (60 гадоў) |
|
![]() |
Ва́цлаў Жылі́нскі (1 сакавіка 1803, Віленская губерня — 23 красавіка 1863, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп віленскі (ад 1848), архібіскуп магілёўскі (ад 1856), мітрапаліт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Жылінскіх.
Скончыў Віленскую духоўную акадэмію, пасвечаны ў святары ў 1826, быў дэканам Мінскай кафедры; ад 1827 — рэгент і прафесар Мінскай духоўнай семінарыі і пробашч у Івянцы. Канонік мінскага капітула ад 11 красавіка 1829.
10 чэрвеня 1829 выехаў у Пецярбург у якасці асэсара Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.
Ад 1832 — прэлат віленскага капітула, ад лістапада 1846 — адміністратар Віленскай дыяцэзіі, ад 3 ліпеня 1848 — біскуп віленскі (кансекраваны 17 снежня 1848 у касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу).
У верасні 1856 Папа Пій IX пагадзіўся з пажаданнем Аляксандра II прызначыць В. Жылінскага архібіскупам Магілёўскім, і 9 снежня 1856 ён атрымаў палій архібіскупа.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Т. Шишова. Жилиньский Вацлав. // Католическая энциклопедия. В 3 т. Т. 1. — М., 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вацлаў Жылінскі
|