Адвайта (чарапаха)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чарапаха Адвайта («адзіны» на санскрыце) — жывёла, прызнаная адной з найстарэйшых у свеце. На момант смерці ў ноч з 22 на 23 сакавіка 2006 года чарапасе было, паводле розных ацэнак, ад 150 да 250 гадоў.

Адвайта адносіўся да гіганцкіх чарапах, якіх называюць «алдабра» — па імі атола Алдабра, аднаго са шматлікіх участкаў сушы раскіданага ў Індыйскім акіяне архіпелага Сейшэльскія астравы. Гэта месца, на якім жывуць каля 152 тысяч прадстаўнікоў таго ж віду, абвешчана ААН аб'ектам Сусветнай спадчыны. Сярэдняя вага такой чарапахі — каля 120 кілаграмаў. Адвайта быў вельмі папулярны ў турыстаў і прыцягваў у гарадскі заапарк горада Калькуты мноства наведвальнікаў.

Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі індыйскага штата Заходняя Бенгалія Джагеша Бармана, Адвайта быў улюбёнцам героя Сямігадовай вайны і заваёўніка Індыі — лорда Клайва з Ост-Індскай гандлёвай кампаніі, які памёр у 1774 годзе. Жывёла нібы правяла на сядзібе лорда некалькі гадоў. Крыніца інфармацыі Барман не прыводзіць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вядомыя чарапахі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.