Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др removed Category:Аскеркі; added Category:Род Аскеркаў using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шляхціч |
|||
| беларускае імя = Баляслаў Аскерка |
|||
| поўнае імя = |
|||
| арыгінальнае імя = |
|||
| партрэт =Balasłaŭ Askierka. Баляслаў Аскерка.jpg |
|||
| шырыня партрэта = |
|||
| подпіс = |
|||
| герб= POL COA Oskierka.svg |
|||
| шырыня герба = |
|||
| подпіс герба= [[Герб «Мурдэліа»]] |
|||
<!-- ІНФАРМАЦЫЯ АБ ТЫТУЛАХ --> |
|||
| тытул =[[Мазырскі павятовы маршалак]] |
|||
| парадак = |
|||
| перыядпачатак =[[1862]] |
|||
| перыядканец =[[1863]] |
|||
| перыяд праўлення = |
|||
| папярэднік = |
|||
| пераемнік = |
|||
| дата нараджэння =[[1822]] |
|||
| месца нараджэння = [[Вадовічы]], [[Рэчыцкага павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] |
|||
| дата смерці = 30.12.1896 |
|||
| месца смерці =[[Варшава]] |
|||
| пахаваны = [[Павазкоўскія могілкі]] |
|||
| пахаваная = |
|||
| род =[[Аскеркі]] |
|||
| бацька =[[Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка]] |
|||
| маці = Францішка Янаўна [[Яленская|Яленскай]] |
|||
| муж = |
|||
| жонка = |
|||
| дзеці = |
|||
| рэлігія = |
|||
| узнагароды = |
|||
| аўтограф = |
|||
| Commons = |
|||
| Rodovid= |
|||
}} |
|||
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] 1862–1863, удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. |
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] 1862–1863, удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. |
||
Версія ад 19:44, 7 чэрвеня 2012
Баляслаў Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1822 Вадовічы, Рэчыцкага павет, Мінская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
30 снежня 1896 Варшава |
||||||
Месца пахавання | Павазкоўскія могілкі | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка | ||||||
Маці | Францішка Янаўна Яленскай | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, Вадовічы Рэчыцкага павету — 30.12.1896, Варшава), мазырскі павятовы маршалак 1862–1863, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў ВКЛ, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні Рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).
Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Этляндская губерня), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвізскія душы.
У 1862 быў выбраны ў Мінску на дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862–1863). Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.
Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.