Баляслаў Паўлавіч Аскерка
Баляслаў Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911) | ||||||
Пераемнік | Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1822 |
||||||
Смерць |
30 снежня 1896 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка | ||||||
Маці | Францішка Янаўна Яленская | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, вёска Вадовічы, Рэчыцкага павета — 30.12.1896, Варшава) — мазырскі павятовы маршалак (1862—1863), удзельнік Студзеньскага паўстання (1863—1864).
Паходжанне і сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 г. налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля II-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам. 1801 г. ), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815).
Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Ліфляндская губерня), дзе ў 1836 г. стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў пэўны час зняволены царскімі ўладамі.
Кіраванне гаспадаркай і дваранская служба ў павеце
[правіць | правіць зыходнік]Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павета. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 г. налічвалася 542 рэвізскія душы.
У 1862 г. быў выбраны ў Мінску на чарговых дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862—1863) на трохгоддзе, але да канца службы не даслужыў, бо прыняў удзел у паўстанні.
Удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864)
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні Студзеньскага паўстання (1863—1864) далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 г. высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.
Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 г. вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 г. жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.