Пішчалаўскі замак
Славутасць | |
Пішчалаўскі замак | |
---|---|
| |
53°53′56″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | Ранні класіцызм |
Архітэктар | Казімір Хршчановіч |
Заснавальнік | Рудольф Пішчала |
Дата заснавання | 1825 |
Будаўніцтва | 1825 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000017 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пішчалаўскі замак — адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў Мінску, следчы ізалятар № 1, гут. «Валадарка»[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак у стылі ранняга класіцызму узведзены ў 1825 годзе на гары ў Раманаўскім прадмесці[1]. Падрадчыкам будаўніцтва быў Р. С. Пішчала, ад прозвішча якога турма атрымала неафіцыйную назву — Пішчалаўскі замак. Кіравалі ўзвядзеннем будынка Міхаіл Чахоўскі і Казімір Хршчановіч[2].
За 200 гадоў існавання будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні. У астрозе адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у т.л. «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме быў пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.
У красавіку 2008 года абвалілася адна з вежаў замка, ніхто не пацярпеў[3].
СІЗА № 1 з’яўляецца адзінай папраўчай установай у Беларусі і ў сучаснай Еўропе, у якой ажыццяўляецца смяротнае пакаранне (праз расстрэл).
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Турма пабудаваная на ўскраіне тагачаснага Мінска як двухпавярховы будынак з вежамі па баках, якія завершаны прафіляванымі зубцамі і сценамі, умацаванымі контрфорсамі[4]. Першапачаткова будынак быў двухпавярховым, меў падвал з камерамі, кухняй, майстэрнямі і інш. У 1890 годзе па праекце мінскага губернскага інжынера К. Увядзенскага надбудаваны трэці паверх.
Галоўны фасад аздоблены рустоўкай ніжняга яруса і завершаны трохвугольным франтонам, што было своесаблівымі рэшткамі класіцызму. Праз такую складаную сумесь элементаў готыкі, абарончага дойлідства і класіцызму складана адназначна выявіць стылістыку, якую часам вызначаюць як рэтраспектыўна-замкавую. Але гэты будынак, безумоўна, адносіцца да эклектыкі[4].
Зноскі
- ↑ а б Что ждет легендарную тюрьму «Володарку»? Архівавана 24 мая 2009. (руск.)
- ↑ Турэмныя вежы ня вытрымалі
- ↑ В Колядичах построят новый СИЗО Архівавана 12 чэрвеня 2010.
- ↑ а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 336. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-078-5
- Дрозд Зм. 12 міфаў пра Пішчалаўскі замак: абвяржэнне // Наша Ніва [Электронны рэсурс] — nashaniva.by, 17.05.2015, 13:20
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пішчалаўскі замак
- Пішчалаўскі замак на сайце Radzima.org
- Тюрьма на Володарского Архівавана 3 сакавіка 2018. Минск старый и новый
- Пра абвал вежы 20 красавіка 2008(недаступная спасылка)
- Минский исправдом — архіўныя здымкі
- Пішчалаўскі замак на сайце «Архіварта»