Свіння свойская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: ext:Sus scrofa domestica
Радок 91: Радок 91:
[[et:Siga]]
[[et:Siga]]
[[eu:Txerri]]
[[eu:Txerri]]
[[ext:Sus scrofa domestica]]
[[fa:خوک اهلی]]
[[fa:خوک اهلی]]
[[fi:Sika]]
[[fi:Sika]]

Версія ад 01:00, 16 чэрвеня 2012

Свойская свіння

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Сысуны
Атрад: Парнакапытныя
Сямейства: Свінні
Род: Свінні
Від: Дзік
Падвід: Свойская свіння
Навуковая назва
Sus scrofa domestica Linnaeus, 1758
NCBI  9825

Свойская свіння (Sus scrofa domesticus) — разнавіднасць дзіка, адамашненных чалавекам каля 7000 гадоў таму, (па некаторых даследаванняў — значна раней) і распаўсюджаная галоўным чынам у краінах Захаду, у Усходняй Азіі і ў Акіяніі. Здзічэлыя свінні (рэйзарбекі) сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, у Аўстраліі і ў Новай Зеландыі.

Адрозніваюць мясны, беконны і сальны адкорм свіней. Свінні — жывёлы ўсёедныя. Яны добра засвойваюць як раслінныя, так і жывёльныя кармы і прадукты іх перапрацоўкі. Гэта павялічвае магчымасці іх развядзення пры розных кармавых умовах. Свінні ў 2 разы лепш, чым буйная рагатая жывёла, і ў 1,5-2 разы лепш, чым авечкі, выкарыстоўваюць пажыўныя рэчывы корму на прырост. На 1 кг прыросту жывой масы ім патрабуецца ўсяго 4-4,5 кармавой адзінкі. Яны маюць самы высокі забойны выхад прадукцыі: у маладняку пры жывой масе 80-100 кг ён складае 70-75%, пры жывой масе 100-120 кг — 76-80%, пры жывой масе 150 кг і больш — 80-85%.

Свінаматка за апарос дае 10-14 парасят. Перыяд цяжарнасці (супароснасці) — 114 дзён (магчымы адхіленні ад 102 да 128 дзён), лактацыі (3-4 тыдні). Палавая сталасць у свіней настае ў 6-7 мес., асемяненне магчыма ў 8,5-9 мес. Пры адкорме маладняк дасягае жывой масы 100 кг за 180-210 дзён.

Свінні вырошчваецца ў асноўным дзеля мяса. Сусветная вытворчасць свініны ў 2005 склаў 97,2 млн тон (па дадзеных Мінсельгаса ЗША).

Свініна мае высокую каларыйнасць, у параўнанні з мясам іншай жывёлы ў ёй менш вады (60-62%) і больш тлушчу (да 57%). Яе добра кансерваваць, а пры засольванні і вэнджанні яна не толькі не зніжае сваёй якасці, а становіцца яшчэ больш смачнай і каштоўнай у харчовых адносінах і прыгоднай для працяглага захоўвання.

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.