Розніца паміж версіямі "Маўі"

Jump to navigation Jump to search
1 байт выдалена ,  8 гадоў таму
(Новая старонка: '{{Міфалагічны персанаж | Імя = Маўі | Міфалогія = Палінезійская | Выява = Ma...')
 
 
==Гавайская міфалогія==
У [[гавайцы|гавайскай]] міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні [[ХіныХіна|Хіны]]. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння [[Гавайскія астравы|Гавайскіх астравоў]]. Аднойчы Маўі выйшаў у [[мора]] з братамі для лову [[рыбы]]. Аднак ён зачапіў сваім круком ''Манаіякалані'' марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім - іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў.
 
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць [[Сонца]], каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй.
 
Лічыцца, што назвы [[востраў Маўі|вострава Маўі]] і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - [[сузор'е Скарпіён]]) ідуць ад яго імя.
 
==Іншыя палінезійскія паданні==
autoeditor
31 706

правак

Навігацыя