Вольфсбург: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др робат дадаў: uz:Wolfsburg |
||
Радок 105: | Радок 105: | ||
[[tr:Wolfsburg]] |
[[tr:Wolfsburg]] |
||
[[uk:Вольфсбург]] |
[[uk:Вольфсбург]] |
||
[[uz:Wolfsburg]] |
|||
[[vi:Wolfsburg]] |
[[vi:Wolfsburg]] |
||
[[vo:Wolfsburg]] |
[[vo:Wolfsburg]] |
Версія ад 09:14, 28 ліпеня 2012
Горад
Вольфсбург
Wolfsburg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вольфсбург (ням.: Wolfsburg) — акруговы горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. У горадзе размяшчаецца штаб-кватэра канцэрна Фольксваген. Вольфсбург разам з гарадамі Браўншвейг і Зальцгітэр ўтварае адзін з дзевяці цэнтраў высокага ўзроўню зямлі Ніжняя Саксонія. Акрамя таго, горад з'яўляецца часткай гарадской агламерацыі Гановер-Браўншвейг-Гётынген-Вольфсбург.
Вольфсбург займае шостае месца ў зямлі Ніжняя Саксонія па колькасці насельніцтва пасля Гановера, Браўншвейга, Аснабрука, Ольдэнбурга і Гётынгена. Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Браўншвейг ў 26 кіламетрах на паўднёвы-захад, Магдэбург ў 64 кіламетрах на паўднёвы ўсход і Гановер ў 74 кіламетрах на захад. Колькасць насельніцтва перавысіла ў 1972 годзе 100000 чалавек, дзякуючы гэтаму Вольфсбург увайшоў у лік буйных гарадоў Германіі.
Вольфсбург - адзін з нешматлікіх гарадоў, якія былі заснаваныя ў Германіі ў першай палове XX стагоддзя. З часу заснавання 1 ліпеня 1938 і да 25 мая 1945 года Вольфсбург называўся Штат Дэс КдФ-Вагенс бай Фалерслебен і прызначаўся ў якасці месца жыхарства для супрацоўнікаў заводу «Фольксваген», якія павінны былі вырабляць «мадэль Жук».
У горадзе базуюцца футбольны клуб «ФК Вольфсбург» і хакейны клуб «Грызлі Адамс Вольфсбург».