Сочы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: {{вызн|1=Сочы}} → '''Сочы''' using AWB (7794) |
др робат дадаў: lez:Сочи |
||
Радок 118: | Радок 118: | ||
[[la:Sotzium]] |
[[la:Sotzium]] |
||
[[lb:Sotschi]] |
[[lb:Sotschi]] |
||
[[lez:Сочи]] |
|||
[[lt:Sočis]] |
[[lt:Sočis]] |
||
[[lv:Soči]] |
[[lv:Soči]] |
Версія ад 19:57, 15 жніўня 2012
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сочы (руск.: Сочи), горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 402,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе.
Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі Джубга — Сухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.
Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адностная вільготнасць паветра — 74 %.
Мноства прадпрыемстаў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верфь, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш.
Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.