Сочы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
+літ-ра |
др r2.7.3) (робат змяніў: br:Sotchi |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
[[be-x-old:Сочы]] |
[[be-x-old:Сочы]] |
||
[[bg:Сочи]] |
[[bg:Сочи]] |
||
[[br: |
[[br:Sotchi]] |
||
[[ca:Sotxi]] |
[[ca:Sotxi]] |
||
[[cs:Soči]] |
[[cs:Soči]] |
Версія ад 18:27, 14 верасня 2012
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сочы (руск.: Сочи) — горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 402,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе.
Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі Джубга — Сухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.
Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адностная вільготнасць паветра — 74 %.
Мноства прадпрыемстаў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верфь, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш.
Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).