Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
untagged non-categorized. |
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13031181 на Wikidata |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел уніяцкай царквы]] |
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел уніяцкай царквы]] |
||
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]] |
||
[[be-x-old:Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)]] |
Версія ад 11:37, 16 мая 2013
Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (мітраполія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існавання Рэчы Паспалітай і некаторы час пасля яё падзелаў у Расійскай імперыі, Аўстрыі і Прусіі.
Юрыдычна ахоплівала ўсе былыя праваслаўныя землі Рэчы Паспалітай. Акрамя таго некаторы час у 1671 мітраполіі было падпарадкавана каля 1600 цэркваў у Венгрыі і Трансільваніі, а таксама мукачаўская епархія .
Адміністрацыйны падзел мітраполіі
- архіепархія кіеўская
- архіепархія полацкая, віцебская і мсціслаўская
- архіепархія смаленская
- епархія пінская і тураўская
- епархія ўладзімірская і берасцейская
- епархія холмская і бельская
- епархія луцкая і астрожская
- епархія галіцкая, львоўская і камянецкая
- епархія перамышальская і самбарская
Мітрапаліты кіеўскія, галіцкія і ўсяе Русі
Узначальвалася мітрапалітам (меў тытул мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі), які пасля яго абрання або прызначэння каралём зацвярджаўся Папам Рымскім. Кафедра мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы[1].
Гісторыя
Мітраполія створана ў выніку пераводу Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі праваслаўнай мітраполііі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596, калі праваслаўны мітрапаліт Міхаіл Рагоза і епіскапат Рэчы Паспалітай (акрамя 2 епіскапаў) прызналі вяршэньства Папы Рымскага.
Пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1792 і 1795 тэрыторыя мітраполіі была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.
Прусія
У 1797 на тэрыторыі, якая апынулася пад уладай Прусіі, была ўтворана супраслеўская ўніяцкая епархія. Але ўжо ў 1807 згодна з умовамі Тыльзіцкага міру Беласточчына была далучана да Расійскай імперыі. Супраслеўская ўніяцкая епархія была скасавана ў 1809, а яе тэрыторыя аб’яднана з Берасцейскай уніяцкай епархіяй.
Расія
Пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя полацкай архіепархіі была далучана да Расійскай імперыі. Полацкаму архібіскупу былі падначалены ўсе парафіі на далучанных тэрыторыях. З канца 18 стагоддзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1795 былі ліквідаваны ўсе епархіі акрамя полацкай архіепархіі. У 1798 адноўлены ў іншых межах берасцейская і луцкая епархіі. У 1806 створана невялікая віленская мітрапаліцкая епархія, а таксама адноўлена пасада мітрапаліта, якому ўжо не дазвалялась ужываць тытул «кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі». Гэтая пасада, аднак не была зацведжана Апостальскай Сталіцай. Уніяцкія мітрапаліты, прызначанныя расійскімі ўладамі лічыліся Рымам толькі адміністратарамі, а мітрапаліцкая ўлада была парададзена новай галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі . У 1828 ўсе 4 епархіі зноў былі ліквідаваны, а замест утвораны 2 новыя: літоўская з кафедрай у Жыровічах і беларуская з мітрапаліцкай кафедрай у Полацку.У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 уніяцкая царква ў Расійскай імперыі была скасавана, засталася толькі холмская епархія ў межах Царства Польскага, частка галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі , але і яна была ліквідавана ў 1878 годзе.
Аўстрыя
На тэрыторыі Аўстрыі апынуліся перамышальская і львоўская з часткамі галіцкай і камянецкай. Па волі імператрыцы Марыі Тэрэзіі ў 1774 назва «ўніяцкая» была зменена на «грэка-каталіцкую». У 1807 льўская епархія пераўтворана ў архіепархію , а таксама створана Галіцкая грэка-каталіцкая мітраполія з кафедрай у Львове. У склад новай мітраполіі ўвайшлі: львоўская архіепархія , холмская і перамышальская епархіі . У 1885 створана яшчэ адна грэка-каталіцкая епархія — станіславаўская .
Зноскі
- ↑ Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 91.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.