Парусны спорт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — be-x-old:Ветразевы спорт |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:Hro 20100105 2075802670.jpg|thumb|[[Hanse Sail]], [[Rostock]]]] |
|||
'''Парусны спорт''' — від [[спорт]]у, у якім спартсмены спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі і судны, адмысловыя сані для снегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўвання па цвёрдай паверхні, якія рухаюцца парусамі. |
'''Парусны спорт''' — від [[спорт]]у, у якім спартсмены спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі і судны, адмысловыя сані для снегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўвання па цвёрдай паверхні, якія рухаюцца парусамі. |
||
Версія ад 12:33, 29 чэрвеня 2013
Парусны спорт — від спорту, у якім спартсмены спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі і судны, адмысловыя сані для снегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўвання па цвёрдай паверхні, якія рухаюцца парусамі.
Сваё развіццё парусны спорт, несумнеўна, атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца зыходзячы з геаграфічнага становішча.
Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галандыі, а па заканчэнні некаторага часу і побач з англійскімі берагамі можна было назіраць спартсменаў, якія займаліся парусным спортам. Першыя згадванні ў летапісах пра гонкі на парусных яхтах датуюцца 1662 годам.
Ужо праз стагоддзе з'явіліся першыя яхтклубы. З цягам часу яхтклубы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Еўропы.
Слова яхта паходзіць ад галандскага — jacht, — паруснае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту і прагулак.
Першы міжнародны саюз паруснага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, які з 1996 года змяніў сваю назву на Міжнародную федэрацыю паруснага спорту.
Ужо к 1998 года дадзеная арганізацыя аб'ядноўвала каля 115 нацыянальных федэрацый.
У адрозненні ад шматлікіх іншых відаў, у парусным спорце не так моцна выяўленае залежнасць ад прыродных дадзеных. Залежнасць ад вагі і росту не моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) клас яхт.
У крэйсерскіх відах (у тым ліку і адзіночных кругасветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.
У Алімпійскую праграму 2016 года ўключаная дысцыпліна «катамаран» са змяшаным (жанчына і мужчына) экіпажам.
Па фарматах парусных гонак адрозніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флоту і камандныя гонкі.