Парусны спорт
Парусны спорт — від спорту, у якім спартсмены спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі і судны, адмысловыя сані для снегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўвання па цвёрдай паверхні, якія рухаюцца парусамі.
Сваё развіццё парусны спорт, несумнеўна, атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца зыходзячы з геаграфічнага становішча.
Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галандыі, а па заканчэнні некаторага часу і побач з англійскімі берагамі можна было назіраць спартсменаў, якія займаліся парусным спортам. Першыя згадванні ў летапісах пра гонкі на парусных яхтах датуюцца 1662 годам.
Ужо праз стагоддзе з'явіліся першыя яхтклубы. З цягам часу яхтклубы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Еўропы.
Слова яхта паходзіць ад галандскага — jacht, — паруснае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту і прагулак.
Першы міжнародны саюз паруснага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, які з 1996 года змяніў сваю назву на Міжнародную федэрацыю паруснага спорту.
Ужо к 1998 года дадзеная арганізацыя аб'ядноўвала каля 115 нацыянальных федэрацый.
У адрозненні ад шматлікіх іншых відаў, у парусным спорце не так моцна выяўленае залежнасць ад прыродных дадзеных. Залежнасць ад вагі і росту не моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) клас яхт.
У крэйсерскіх відах (у тым ліку і адзіночных кругасветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.
У Алімпійскую праграму 2016 года ўключаная дысцыпліна «катамаран» са змяшаным (жанчына і мужчына) экіпажам.
Па фарматах парусных гонак адрозніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флоту і камандныя гонкі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Па́русны спорт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 564—565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.