Скелетон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартсменка на разгоне.

Скелетон (ад англ.: skeleton) — зімовы алімпійскі від спорту, які ўяўляе сабой хуткасны спуск з гары на двухпалозных санках з умацаванай рамай.

Спаборніцтвы праводзяцца на штучных і натуральных трасах. Спартсмен (у адрозненне ад саннага спорту) падчас спуску размяшчаецца на санках галавою ўперад. Пераможца вызначаецца па суме двух або чатырох заездаў.

Спаборніцтвы па скелетоне ўпершыню былі прадстаўлены на II Зімовых Алімпійскіх гульнях (Санкт-Морыц, 1928). З 1982 праводзіцца Чэмпіянат свету па бабслеі і скелетоне. Пасля доўгага перапынку скелетон быў вернуты ў праграму Зімовых Алімпійскіх гульняў, пачынаючы з 2002 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]