Софтбол
Софтбол | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Катэгорыя | гульні з мячом |
Першыя спаборніцтвы | |
Міжнародная федэрацыя |
Софтбол (англ.: softball) — спартыўная камандная гульня з мячом, разнавіднасць бейсбола. Мяч для софтболу нагадвае па памерах грэйпфрут, ён больш мяккі, чым бейсбольны мяч, і мае больш нізкую хуткасць у палёце. У софтбол гуляюць як мужчыны, так і жанчыны. Існуюць некалькі разнавіднасцяў гульні: «фаст-піч» - «хуткая падача», «слоў-піч» - «павольная падача», «модыфай-піч» - «сярэдняя падача». Алімпійскай дысцыплінай з 1996 года па 2008 год была гульня «фаст-піч» сярод жаночых каманд.
У многіх краінах, дзе распаўсюджаны бейсбол, софтбол з'яўляецца альтэрнатывай бейсболу, якому аддаюць перавагу непрафесіяналы і жанчыны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Софтбол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).