Сістэма вершаскладання: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Сістэма вершавання у Сістэма вершаскладання |
др clean up, replaced: вершаванн → вершаскладанн (13) using AWB |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Сыстэ́ма |
'''Сыстэ́ма вершасклада́ння''' — тып рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы, які абумоўлены |
||
фанетычнымі асаблівасцямі нацыянальнай мовы, пануючымі ў паэзіі традыцыямі |
фанетычнымі асаблівасцямі нацыянальнай мовы, пануючымі ў паэзіі традыцыямі вершаскладання і залежыць ад сукупнасці структурных адзінак верша, іх будовы, функцый і ўзаемасувязі ў вершаваных радках. |
||
== Тыпы сістэм |
== Тыпы сістэм вершаскладання == |
||
Наяўнасць у старажытнагрэчаскай мове доўгіх і кароткіх [[склад]]оў прывяла да ўзнікнення [[Антычнае (метрычнае) |
Наяўнасць у старажытнагрэчаскай мове доўгіх і кароткіх [[склад]]оў прывяла да ўзнікнення [[Антычнае (метрычнае) вершаскладанне|антычнай (метрычнай)]] сістэмы вершаскладання. У мовах з пастаянным (строга вызначаным) [[націск]]ам пануе [[сілабічнае вершаскладанне]]. Мовы з рухомым націскам карыстаюцца [[Танічнае вершаскладанне|танічнай]] і [[сілаба-танічнае вершаскладанне|сілаба-танічнай]] сістэмамі вершаскладання. |
||
Усе сістэмы |
Усе сістэмы вершаскладання так ці інакш звязаныя паміж сабой, узаемна ўплываюць (ці ўплывалі) адна на другую. Напрыклад, антычная сістэма вершаскладання аказала ўплыў на развіццё сілабічнага і сілаба-танічнага верша ў [[Еўропа|еўрапейскай]] і ўсёй сусветнай паэзіі, народнае вершаскладанне — на станаўленне сілаба-тонікі ва ўсходнеславянскай паэзіі, з'явілася асновай літаратурнага танічнага верша і г. д. |
||
Кожная сістэма |
Кожная сістэма вершаскладання май свай вершаваыя віды і формы. У прыватнасці, відамі танічнага верша з'яўляюцца акцэнтна-складовы і акцэнтны, або чыста танічны, верш, [[дольнік]], [[тактавік]]. У сілаба-тоніцы суіснуюць [[вольны верш]], вершы з |
||
цэзураванымі нарашчэннямі і ўсячэннямі і г. д. |
цэзураванымі нарашчэннямі і ўсячэннямі і г. д. |
||
У адзін і той жа час у нацыянальнай паэзіі і нават у творчасці аднаго паэта можа ўжывацца некалькі сістэм |
У адзін і той жа час у нацыянальнай паэзіі і нават у творчасці аднаго паэта можа ўжывацца некалькі сістэм вершаскладання. Так, у творчасці [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]] сустракаюцца сілабічныя, сілаба-танічныя і танічныя вершы. [[Максім Танк|М. Танк]] доўгі час пісаў ледзь не выключна сілаба-танічным і танічным вершам, а ў апошнія гады аддаў перавагу свабоднаму вершу. [[Рыгор Барадулін|Р. Барадулін]] таксама спазнаў метра-рытмічную эвалюцыю. |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{Крыніцы/Паэтычны слоўнік}} |
* {{Крыніцы/Паэтычны слоўнік}} |
||
* {{Крыніцы/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}} |
* {{Крыніцы/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}} |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Вершаскладанне]] |
[[Катэгорыя:Вершаскладанне]] |
||
⚫ |
Версія ад 18:03, 30 лістапада 2013
Сыстэ́ма вершасклада́ння — тып рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы, які абумоўлены фанетычнымі асаблівасцямі нацыянальнай мовы, пануючымі ў паэзіі традыцыямі вершаскладання і залежыць ад сукупнасці структурных адзінак верша, іх будовы, функцый і ўзаемасувязі ў вершаваных радках.
Тыпы сістэм вершаскладання
Наяўнасць у старажытнагрэчаскай мове доўгіх і кароткіх складоў прывяла да ўзнікнення антычнай (метрычнай) сістэмы вершаскладання. У мовах з пастаянным (строга вызначаным) націскам пануе сілабічнае вершаскладанне. Мовы з рухомым націскам карыстаюцца танічнай і сілаба-танічнай сістэмамі вершаскладання. Усе сістэмы вершаскладання так ці інакш звязаныя паміж сабой, узаемна ўплываюць (ці ўплывалі) адна на другую. Напрыклад, антычная сістэма вершаскладання аказала ўплыў на развіццё сілабічнага і сілаба-танічнага верша ў еўрапейскай і ўсёй сусветнай паэзіі, народнае вершаскладанне — на станаўленне сілаба-тонікі ва ўсходнеславянскай паэзіі, з'явілася асновай літаратурнага танічнага верша і г. д. Кожная сістэма вершаскладання май свай вершаваыя віды і формы. У прыватнасці, відамі танічнага верша з'яўляюцца акцэнтна-складовы і акцэнтны, або чыста танічны, верш, дольнік, тактавік. У сілаба-тоніцы суіснуюць вольны верш, вершы з цэзураванымі нарашчэннямі і ўсячэннямі і г. д. У адзін і той жа час у нацыянальнай паэзіі і нават у творчасці аднаго паэта можа ўжывацца некалькі сістэм вершаскладання. Так, у творчасці Ф. Багушэвіча сустракаюцца сілабічныя, сілаба-танічныя і танічныя вершы. М. Танк доўгі час пісаў ледзь не выключна сілаба-танічным і танічным вершам, а ў апошнія гады аддаў перавагу свабоднаму вершу. Р. Барадулін таксама спазнаў метра-рытмічную эвалюцыю.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.