Сістэма вершаскладання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сыстэ́ма вершасклада́ння — тып рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы, які абумоўлены фанетычнымі асаблівасцямі нацыянальнай мовы, пануючымі ў паэзіі традыцыямі вершаскладання і залежыць ад сукупнасці структурных адзінак верша, іх будовы, функцый і ўзаемасувязі ў вершаваных радках.

Тыпы сістэм вершаскладання[правіць | правіць зыходнік]

Наяўнасць у старажытнагрэчаскай мове доўгіх і кароткіх складоў прывяла да ўзнікнення антычнай (метрычнай) сістэмы вершаскладання. У мовах з пастаянным (строга вызначаным) націскам пануе сілабічнае вершаскладанне. Мовы з рухомым націскам карыстаюцца танічнай і сілаба-танічнай сістэмамі вершаскладання. Усе сістэмы вершаскладання так ці інакш звязаныя паміж сабой, узаемна ўплываюць (ці ўплывалі) адна на другую. Напрыклад, антычная сістэма вершаскладання аказала ўплыў на развіццё сілабічнага і сілаба-танічнага верша ў еўрапейскай і ўсёй сусветнай паэзіі, народнае вершаскладанне — на станаўленне сілаба-тонікі ва ўсходнеславянскай паэзіі, з'явілася асновай літаратурнага танічнага верша і г. д. Кожная сістэма вершаскладання май свай вершаваыя віды і формы. У прыватнасці, відамі танічнага верша з'яўляюцца акцэнтна-складовы і акцэнтны, або чыста танічны, верш, дольнік, тактавік. У сілаба-тоніцы суіснуюць вольны верш, вершы з цэзураванымі нарашчэннямі і ўсячэннямі і г. д. У адзін і той жа час у нацыянальнай паэзіі і нават у творчасці аднаго паэта можа ўжывацца некалькі сістэм вершаскладання. Так, у творчасці Ф. Багушэвіча сустракаюцца сілабічныя, сілаба-танічныя і танічныя вершы. М. Танк доўгі час пісаў ледзь не выключна сілаба-танічным і танічным вершам, а ў апошнія гады аддаў перавагу свабоднаму вершу. Р. Барадулін таксама спазнаў метра-рытмічную эвалюцыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]