Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 16: | Радок 16: | ||
{{Няма катэгорый}} |
{{Няма катэгорый}} |
||
[[Катэгорыя:Карэліцкі раён]] |
|||
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]] |
|||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1888 годзе]] |
Версія ад 11:24, 26 снежня 2013
У гэтым артыкуле няма спасылак на іншыя артыкулы Вікіпедыі. |
Турэцкая Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка. У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.
Літаратура
- “Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 470).
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |