Градъ Могилевъ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'міні|Градъ Могилевъ '''Градъ Могилевъ''' — гравюра Вас...'
 
Радок 9: Радок 9:
* [http://lekary.iatp.by/m172f.htm#grad Планіроўка Магілёва]
* [http://lekary.iatp.by/m172f.htm#grad Планіроўка Магілёва]


[[Катэгорыя:Гравюры]]
[[Катэгорыя:Гравюры паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Магілёва]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Магілёва]]
[[Катэгорыя:Гравюры 1702 года]]

Версія ад 20:43, 2 мая 2014

Градъ Могилевъ

Градъ Могилевъ — гравюра В. Вашчанкі надрукаваная ў «Кнізе жыцій святых», якая пабачыла свет 12 снежня 1702 г. (паводле меркавання Г. Галенчанкі), ці ў 1703 г. (як лічыць В. Шматаў). З'яўляецца каштоўнай крыніцай па планіроўцы познесярэднявечнага Магілёва.

На гравюры адлюстравана частка панарамы Старога горада з боку Шклоўскага пасада. Вывучэнне гравюры дазваляе сцвярджаць, што змешчаная ў цэнтры гравюры мураваная трохнефавая трохапсідн'ая крыжова-купальная базіліка з'яўляецца Багаяўленскім храмам. 3 правага боку чатырох'ярусная манастырская званіца, за ёй — дамкі жаночага Багаяўленскага манастыра. Злева — цёплая царква Іаана Багаслова і манастырскія карпусы, у якіх размяшчалася ў той час брацкая друкарня. На пярэднім плане ўмацаванні бастыённага тыпу і Каралеўская брама.

Кропка, з якой разгортваўся такі відарыс, мяркуючы па перспектыве, павінна была знаходзіцца побач з месцам, дзе пазней пабудавалі мураваны кармеліцкі касцёл Святога Станіслава, бліжэй да вуліцы Ветранай, адкуль чыталіся два бастыёны вала і брама, размешчаная ў правым баку гравюры.

Спасылкі