Аркестр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Арке́стр''' — калектыў музыкантаў, прызначаны для сумеснага выканання музычных твора...'
 
Радок 6: Радок 6:
Сімфанічным называецца аркестр, складзены з некалькіх разнастайных груп інструментаў — сямейства струнных, духавых і ўдарных.
Сімфанічным называецца аркестр, складзены з некалькіх разнастайных груп інструментаў — сямейства струнных, духавых і ўдарных.


У цяперашні час сярод шэрагу разнавіднасцяў сімфанічных аркестраў прынята адрозніваць малы і вялікі сімфанічны аркестр. Малы сімфанічны аркестр — гэта аркестр пераважна класічнага складу (які грае музыку канца 18 — пачатку XIX стагоддзя, або сучасныя стылізацыі). У яго складзе 2 [[Флейта|флейты]] (рэдка малая флейта), 2 [[Габой|габоя]], 2 [[Кларнет|кларнета]], 2 [[Фагот|фагота]], 2 (рэдка 4) [[Валторна|валторны]], часам 2 трубы і [[літаўры]], струнная група не больш за 20 інструментаў (5 першых і 4 другое [[Скрыпка|скрыпак]], 4 [[Альта|альта]], 3 [[Віяланчэль|віяланчэлі]], 2 [[кантрабас]]а). Вялікі сімфанічны аркестр (ВСА) уключае ў медную групу [[трамбон]]ы з тубай і можа мець любы склад. Лік драўляных духавых інструментаў ([[Флейта|флейт]], габоя, кларнетаў і фагот) можа даходзіць да 5 інструментаў кожнага сямейства (кларнетаў часам і больш) і ўключаць іх разнавіднасці (малая і альтовыя флейты, габой д'амур і англійскі ражок, малы, альтовы і бас- кларнеты, контрафагот). Медная група можа ўключаць да 8 валторнаў (у тым ліку і Вагнероўскага (валторнавыя) тубы), 5 трубаў (уключаючы малую, альтовую, басавую), 3-5 трамбонаў (тэнаравых і басовых) і тубу. Часам выкарыстоўваюцца саксафоны (усе 4 віды).
У цяперашні час сярод шэрагу разнавіднасцяў сімфанічных аркестраў прынята адрозніваць малы і вялікі сімфанічны аркестр. Малы сімфанічны аркестр — гэта аркестр пераважна класічнага складу (які грае музыку канца 18 — пачатку XIX стагоддзя, або сучасныя стылізацыі). У яго складзе 2 [[Флейта|флейты]] (рэдка малая флейта), 2 [[Габой|габоі]], 2 [[Кларнет|кларнеты]], 2 [[Фагот|фаготы]], 2 (рэдка 4) [[Валторна|валторны]], часам 2 трубы і [[літаўры]], струнная група не больш за 20 інструментаў (5 першых і 4 другіх [[Скрыпка|скрыпак]], 4 [[Альта|альты]], 3 [[Віяланчэль|віяланчэлі]], 2 [[кантрабас]]ы). Вялікі сімфанічны аркестр (ВСА) уключае ў медную групу [[трамбон]]ы з тубай і можа мець любы склад. Лік драўляных духавых інструментаў ([[Флейта|флейт]], габоя, кларнетаў і фагот) можа даходзіць да 5 інструментаў кожнага сямейства (кларнетаў часам і больш) і ўключаць іх разнавіднасці (малая і альтовыя флейты, габой д'амур і англійскі ражок, малы, альтовы і бас- кларнеты, контрафагот). Медная група можа ўключаць да 8 валторнаў (у тым ліку і Вагнероўскага (валторнавыя) тубы), 5 трубаў (уключаючы малую, альтовую, басавую), 3-5 трамбонаў (тэнаравых і басовых) і тубу. Часам выкарыстоўваюцца саксафоны (усе 4 віды).


== Духавы аркестр ==
== Духавы аркестр ==

Версія ад 13:27, 13 студзеня 2015

Арке́стр — калектыў музыкантаў, прызначаны для сумеснага выканання музычных твораў.

Сімфанічны аркестр

Сімфанічны аркестр і хор

Сімфанічным называецца аркестр, складзены з некалькіх разнастайных груп інструментаў — сямейства струнных, духавых і ўдарных.

У цяперашні час сярод шэрагу разнавіднасцяў сімфанічных аркестраў прынята адрозніваць малы і вялікі сімфанічны аркестр. Малы сімфанічны аркестр — гэта аркестр пераважна класічнага складу (які грае музыку канца 18 — пачатку XIX стагоддзя, або сучасныя стылізацыі). У яго складзе 2 флейты (рэдка малая флейта), 2 габоі, 2 кларнеты, 2 фаготы, 2 (рэдка 4) валторны, часам 2 трубы і літаўры, струнная група не больш за 20 інструментаў (5 першых і 4 другіх скрыпак, 4 альты, 3 віяланчэлі, 2 кантрабасы). Вялікі сімфанічны аркестр (ВСА) уключае ў медную групу трамбоны з тубай і можа мець любы склад. Лік драўляных духавых інструментаў (флейт, габоя, кларнетаў і фагот) можа даходзіць да 5 інструментаў кожнага сямейства (кларнетаў часам і больш) і ўключаць іх разнавіднасці (малая і альтовыя флейты, габой д'амур і англійскі ражок, малы, альтовы і бас- кларнеты, контрафагот). Медная група можа ўключаць да 8 валторнаў (у тым ліку і Вагнероўскага (валторнавыя) тубы), 5 трубаў (уключаючы малую, альтовую, басавую), 3-5 трамбонаў (тэнаравых і басовых) і тубу. Часам выкарыстоўваюцца саксафоны (усе 4 віды).

Духавы аркестр

Духавы аркестр, які ўключае драўляныя духавыя разам з меднымі

Духавым аркестрам называюць аркестр, які складаецца выключна з духавых і ўдарных інструментаў. Аснову духавога аркестра складаюць медныя духавыя інструменты. Таксама ў духавых аркестрах выкарыстоўваюцца драўляныя духавыя інструменты: флейты, кларнеты, саксафоны, у вялікіх складах — габоі і фаготы.

Камерны аркестр

Камерным аркестрам называецца невялікі калектыў (звычайна, 4—12 чалавек), які выконвае камерную музыку. Пачынаючы з XVII стагоддзя камерныя аркестры часта меліся пры дварах князёў і магнатаў, якія маглі дазволіць сабе ўтрымліваць маленькі аркестр.

Ваенны аркестр

Адміралцейскі аркестр Ленінградскай ваенна-марской базы

Ваенны аркестр — спецыяльнае штатнае воінскае падраздзяленне, прызначанае для выканання ваеннай музыкі, гэта значыць музычных твораў пры страявым навучанні войскаў, падчас адпраўлення воінскіх рытуалаў, ўрачыстых цырымоній, а таксама для канцэртнай дзейнасці.

Існуюць ваенныя аркестры аднастайныя, якія складаюцца з медных і ўдарных інструментаў, і змешаныя, якія ўключаюць таксама групу драўляных духавых інструментаў. Кіраўніцтва ваенным аркестрам ажыццяўляе ваенны дырыжор. Ужыванне музычных інструментаў (духавых і ўдарных) на вайне было вядома ўжо старажытным народам.