Літаўры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Літаўры
выява
Класіфікацыя Ударны інструмент, Мембранафон
Дыяпазон Timpani Range Individual.JPG
Дыяпазон літаўраў рознага памеру
Роднасныя інструменты Гоша нагара
Лагатып Вікісховішча Літаўры на вікісховішчы

Літаўры — ударны музычны інструмент з пэўнай вышынёй гучання. Уяўляюць сабой сістэму двух і больш (да сямі) металічных катлападобных чаш, адкрыты бок якіх зацягнуты скурай або пластыкам, а ніжняя частка можа мець адтуліну.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Літаўры - інструмент вельмі старажытнага паходжання. У Еўропе літаўры, блізкія па сваёй форме да сучасных, але з пастаянным строем, сталі вядомыя ўжо ў XV стагоддзі, а з XVII стагоддзя літаўры ўваходзяць у склад аркестраў. Пасля з'явіўся механізм нацяжных вінтоў, які даў магчымасць перабудовы літаўраў. У ваеннай справе ўжываліся ў цяжкай кавалерыі, дзе выкарыстоўваліся ў якасці перадачы сігналаў баявога кіравання, у прыватнасці, для кіравання строем кавалерыстаў. Сучасныя літаўры могуць быць настроены на пэўную вышыню гучання з дапамогай адмысловай педалі.

Сола літаўраў ёсць у многіх музычных творах. Так, напрыклад, з сола літаўраў пачынаецца бурлеска для фартэпіяна з аркестрам Рыхарда Штраўса.