Свята-Троіцкая царква (Бытча): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 28: | Радок 28: | ||
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}} |
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}} |
||
|Скасаваны = |
|Скасаваны = |
||
|Пачатак будаўніцтва = |
|Пачатак будаўніцтва = 1891 |
||
|Заканчэнне будаўніцтва = |
|Заканчэнне будаўніцтва = 1891 |
||
|Рэліквіі = |
|Рэліквіі = |
||
|Сучасны стан = |
|Сучасны стан = |
||
Радок 61: | Радок 61: | ||
{{тупіковы артыкул}} |
{{тупіковы артыкул}} |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
{{ізаляваны артыкул}} |
||
[[Катэгорыя:Вёска Бытча]] |
|||
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі]] |
|||
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Барысаўскага раёна]] |
Версія ад 19:31, 17 студзеня 2015
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
54°18′40″ пн. ш. 28°24′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бытча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Барысаўская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1891 год |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Бытча (Барысаўскі раён). Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пабудавана ў 1891 г. з цэглы на месцы старога храма[1]. Зруйнаваны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адноўлена ў 1990-я гг.
Архітэктура
Вертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, спічасты шацёр якой завяршаўся макаўкай і меў слыхавыя кілепадобныя люкарны. Званіца ўрэзана ў папярочны аб'ём прытвора, які праз трапезную далучаецца да кубападобнай малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўкалоны, цыбулепадобныя купалы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер
Унутраная прастора царквы складаецца з рознавялікіх, размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі памяшканняў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Па баках прытвора і апсіды вылучаны бакоўкі. Памяшканні перакрыты драўлянымі корабамі скляпеннямі і аб'яднаны шырокімі лучковымі аркамі.
Хрысцільная царква
З правага боку ад храма стаяла хрысцільная царква — прамавугольны ў плане драўляны будынак з апсідным 3-сценкам, накрыты 2-схільным з вальмамі дахам. Над якім узвышаліся 2 макаўкі.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 320, арк. 141.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Троіцкая царква (Бытча) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Бытча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
У гэтым артыкуле няма спасылак на іншыя артыкулы Вікіпедыі. |