Іаан Кранштацкі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др битая ссылка |
бібліяінфармацыя moved to Wikidata |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{бібліяінфармацыя}} |
|||
{{Normdaten |
|||
|PND=118836609 |
|||
|LCCN=n/84/114526 |
|||
|VIAF=71397734 |
|||
|SELIBR= |
|||
|GKD= |
|||
|SWD= |
|||
|WP= |
|||
}} |
|||
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]] |
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]] |
Версія ад 10:46, 23 ліпеня 2015
Іаан Кранштацкі (свецкае імя Іван Ілліч Сергіеў) (руск.: Иоанн Кронштадский), 19 (31) кастрычніка 1829, Сура, Архангельская вобласць — 20 снежня 1908 (2 студзеня 1909), Кранштат) — рускі праведны, святар Рускай праваслаўнай царквы, правазнавец, духоўны пісьменнік, член Свяцейшага Сінода.
Нарадзіўся ў сям'і царкоўнага служыцеля. Згодна з жыццем, у 1835 годзе ўбачыў анёла. У 1855 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, ажаніўся і стаў святаром кранштацкага сабора Андрэя Першазваннага. У 1882 годзе пабудаваў і адкрыў Дом працавітасці — працоўны гарадок на некалькі тысяч чалавек — месца, дзе працаўнікі забяспечваліся жытлом і працай. За сваё жыццё святы Іаан Кранштацкі пабудаваў шэраг храмаў і капліц, сельскіх школаў і дзіцячых прытулкаў, манастыроў і прытулкаў для бяздомных. У 1898 годзе ён у сне ўбачыў Багародзіцу.
У студзені 1899 пры Іаана-Прадцечынскім храме «Грамадства рэлігійна-маральнай асветы» на Выбаргскім баку было заснавана «Іаана-Прадцечынскае брацтва цвярозасці».
К гэтаму часу Іаан набыў усерасійскую вядомасць і пачытанне[1] У асяродку малапісьменных людзей узнікла секта Іаанітаў, якая сцвярджала, што айцец Іаан - гэта Ісус у другім прышэсці[2].
Іаан асуджаў Льва Талстога за супрацьхрысціянскую прапаганду. Ён казаў, што Леў Талстой у сваім багахульстве так далёка зайшоў, што Бог ужо можа не прыняць яго пакаяння. Так і адбылося: Талстой памёр без іспаведзі і прычасця.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
У 1904 захварэў і стаў рыхтавацца да смерці.
Святы Іаан Кранштацкі падтрымаў «змагароў Святой Русі» — черносотенцев і арганізацыю — «Саюз Рускага Народа». Айцец Іаан Кранштацкі стала падтрымліваў Саюз, ён перадаў вялікую па тых порах суму ў 10 тыс. рублёў, быў не толькі фундатарам, але і фармальна стаў членам СРН, уласнаручна напісаўшы заяву пад № 200787. 15 кастрычніка 1907 пастановай Галоўнага Савета СРН ён быў абраны пажыццёвым ганаровым членам СРН.
Іаан Кранштацкі прадбачыў кастрычніцкі бунт[3], а ў адной з сваіх пропаведзяў 1906 г. заявіў, што яўрэі самі наклікаюць на сябе пагромы, што пагромы — рука Гасподня, каральная яўрэяў за цяжкія грахі супраць Бога і Бацькаўшчыны. У той жа час Іаан асуджаў пагромы, напрыклад кішінёўскі пагром.
Цар Мікалай II прызначыў Іаана членам Свяцейшага Сінода, але Іаан быў так заняты і лічыў сябе нявартым засядаць сярод архірэяў, што не скарыстаўся такім сваім становішчам і ні разу не прыняў удзел у паседжаннях.
Памёр у 1909 годзе. Кананізаваны ў ліку праведных Рускай праваслаўнай царквой за мяжой у 1964 годзе, а Маскоўскім Патрыярхатам у 1990 годзе. Памяць адзначаецца 20 снежня (2 студзеня).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |