Хвошч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36: Радок 36:
* ''Траццякоў Дз.'' Хвошч // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
* ''Траццякоў Дз.'' Хвошч // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.


[[Катэгорыя:Хвошчападобныя]]
[[Катэгорыя:Хвашчовыя]]

Версія ад 15:03, 8 студзеня 2017

Хвошч

Хвошч палявы: сцябло з мутоўкамі лісцеў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum L. (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17148
NCBI  3257
EOL  37260
GRIN  g:17259
IPNI  329490-2
FW  55064

Хвошч (Equisetum) — род споравых раслін сямейства хвашчовых.

Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ўсюды, за выключэннем Аўстраліі і трапічнай Афрыкі; на Беларусі 8 відаў: хвошч балотны, хвошч зімавальны, хвошч лугавы, хвошч лясны, хвошч палявы, або таўкачык, хвошч прырэчны, хвошч вялікі, хвошч стракаты. Трапляюцца на балотах, лугах, у лясах і вадаёмах.

Шматгадовыя травы з цвёрдымі сцёбламі, насычанымі крэменязёмам, вышынёю да 1 м (у відаў, што палягаюць, даўжыня да 9 м). Сцёблы членістыя, рабрыстыя, кальчаковыя, пустыя, мяккія (на зіму адміраюць) або цвёрдыя (зімуюць); у некаторых відаў зялёныя, на верхавінцы заканчваюцца стробілам, у іншых — вясной спараносныя, белаватыя ці бураватыя, летам вегетатыўныя, зялёныя. Лісце дробнае, лускападобнае. Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах. Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы.

Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя расліны. Некаторыя ядавітыя і пустазелле.

Літаратура

  • Траццякоў Дз. Хвошч // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.