Закон захавання імпульсу: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Дзяніс Тутэйшы перайменаваў старонку Закон аб захаванні імпульсу у Закон захавання імпульсу па-над перасылкай
(Няма розніцы)

Версія ад 16:53, 16 мая 2018

Зако́н аб захава́нні і́мпульсу — адзін з фундаментальных законаў прыроды, які з'яўляецца адлюстраваннем аднароднасці прасторы. Закон захавання імпульса сцвярджае, што імпульс замкнёнай механічнай сістэмы, гэта значыць, сістэмы, на якую не дзейнічаюць вонкавыя сілы, не змяняецца з цягам часу:

Закон захавання імпульсу заключаецца у тым, што калі два ці некалькі цел ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і не падвяргаюцца ўзаемадзеянню знешніх сіл, гэтыя цела ўтвараюць замкнёную сістэму. Імпульс кожнага цела, якое ўваходзіць у сістэму, можа мяняцца ў выніку іх узаемадзеяння. Але вектарная сума імпульсаў цел, складнікаў замкнёнай сістэмы, не змяняецца з цягам часу пры любых узаемадзеяннях і рухах гэтых цел ў сістэме.

Дапусцім, што сістэма складаецца з двух цел, тады матэматычна гэты закон можна запісаць так:


Закон захавання імпульсу вынікае з законаў Ньютана. Так, трэці закон Ньютана дазваляе «ануляваць» усе ўнутраныя сілы, што дзейнічаюць у сістэме, бо яны роўныя па велічыні і адваротныя па напрамку і, такім чынам, іх сума складае нуль.

Закон захавання імпульсу з'яўляецца пашырэннем першага закона Ньютана на сістэму, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў.

Гл. таксама

Зноскі

[1]

  1. Большой справочник школьника. 2009 с.332-333