Сочы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: sq:Sochi
др робат Дадаем: br:Sochi
Радок 22: Радок 22:
[[bat-smg:Suočis]]
[[bat-smg:Suočis]]
[[bg:Сочи]]
[[bg:Сочи]]
[[br:Sochi]]
[[ca:Sotxi]]
[[ca:Sotxi]]
[[cs:Soči]]
[[cs:Soči]]

Версія ад 08:56, 27 ліпеня 2009

Герб горада

Шаблон:Вызн (руск.: Сочи), горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага краю. Насельніцтва 402,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе.

Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі ДжубгаСухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.

Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адностная вільготнасць паветра — 74 %.

Мноства прадпрыемстаў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верфь, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш.

Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.

Шаблон:Coord title dm/tmp

Шаблон:Link FA