Свабода (газета, 1990): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
др →‎Літаратура: аўтаматычнае прыбіранне выдаленага шаблона, выдалена: {{Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012}} з дапамогай AWB
Радок 37: Радок 37:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
* Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1

{{Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012}}


[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]

Версія ад 20:18, 10 чэрвеня 2020

«Свабода»
Тып газета
Галоўны рэдактар Ігар Іванавіч Гермянчук
Заснавана 1990
Спыненне публікацый 1997
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Свабода» — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з 1990 па 1997 ў Мінску на беларускай мове. Выходзіла штотыднёва.

Пачаткам газэты стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С. Дубаўцом, П. Жуком і А. Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар «Свабоды». Рэдакцыя лічыла сваю газету пераемніцай выдання «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902.

Заснавальнік П. Жук, галоўны рэдактар І. Гермянчук (з 1991).

Газета асвятляла пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выдання стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.

«Свабода» забароненая 24.11.1997. З 16.1.1998 газета пачала выходзіць пад назваю «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша свабода».

Літаратура

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1