Сяргей Іванавіч Дубавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Дубавец)
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Іванавіч Дубавец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 верасня 1959(1959-09-17) (59 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Дзеці: Тэда Лі
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратуразнавец, журналіст, літаратурны крытык
Валодае мовамі: беларуская
Узнагароды:

Сяргей Іванавіч Дубавец (нар. 17 верасня 1959, Мазыр; Псеўданімы: Алесь Кебік; Андрэй Корсак; Іван Мялешка; Сяргей Паўлоўскі; Адам Праціста; С.Пхоў; Крыптанімы: С. Д.; С. П.; і інш.) — беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец.

Сяргей Дубавец.jpg

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пераехаў у Мінск раз з бацькамі ў дзяцінстве. Пасля сканчэння сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у газеце «На страже Октября» заводу «Гарызонт». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1979—1984). Падчас вучобы Сяргей Дубавец стаў адным з заснавальнікаў моладзевага аб’яднання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня («Майстроўня»), якакая адраджала традыцыйныя народныя гулянні (напр. Купалле), ставіла народную драму «Цар Максіміліян», арганізоўвала калядаванне. За актыўны ўдзел у акцыях «Майстроўні» Дубавец, разам з іншымі, некалькі разоў быў затрыманы міліцыяй і атрымаў вымовы па камсамольскай лініі. Працаваў малодшым рэдактарам рэдакцыі літаратуры БелСЭ, у рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» (Гомель).

Літаратурную дзейнасць пачаў у «самвыдаце». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з Вінцуком Вячоркам і Сяргеем Сокалавым, пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада». У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў скандальны «Бурачок». З 1987, жывучы ў Маладзечна, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988 °C. Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991). З 1990 Сяргей Дубавец жыве ў Вільнюсе, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвою незалежнасці. З 1991 галоўны рэдактар абноўленай «Нашай Нівы».

Удавец, жонка — Таццяна Сапач, паэтэса, тэлежурналіст; дачка — Адэля (псеўд. Тэда Лі), спявачка і празаік. Уначы на 28 сьнежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам, каля 22:00 27 сьнежня па беларускім часе[1]. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[2].

Масон. З 2019 года — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі[3].

Друкаваўся ў зборніках «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кнігаў «Мур» Ж.-П. Сартра (1991), «Адвечным шляхам» І. Абдзіраловіча (1993), пераклаў гэты твор на рускую мову для «Нёмана».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалем Літоўскай Рэспублікі «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы», медалем імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1998) за аўтарскую праграму «Вострая брама» на «Радыё Свабода», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (2005)[5] і «Залаты апостраф» (2015; у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»)[6].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Практыкаванні: Проза, эсэ, крытыка. — Мн., 1992;
  • Русская книга. — Мн., 1997;
  • Дзёньнік прыватнага чалавека. — Мн., 1998.
  • Вострая Брама: беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў (Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997—2004)), 2005.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубовец Сергей // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Дубавец Сяргей // Дэмакратычная апазыцыя ў Беларусі. 1956—1991. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
    • Залозка Ю. Версіі. — Мн., 1995. С. 371—407;
    • Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). — Мн., 1998;
    • АМН. F-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]