Свабода (газета, 1990)
«Свабода» | |
|
|
Мова | беларуская |
---|
«Свабода» — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з 1990 па 1997 ў Мінску на беларускай мове. Выходзіла штотыднёва.
Пачаткам газэты стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С. Дубаўцом, П. Жуком і А. Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар «Свабоды». Рэдакцыя лічыла сваю газету пераемніцай выдання «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902.
Заснавальнік П. Жук, галоўны рэдактар І. Гермянчук (з 1991).
Газета асвятляла пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выдання стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.
«Свабода» забароненая 24.11.1997. З 16.1.1998 газета пачала выходзіць пад назваю «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша свабода».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1