Май: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Спасылка на Юліянскі каляндар |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Toukokuu 2019.jpg|thumb|Май у [[Фінляндыя|Фінляндыі]]]] |
[[Файл:Toukokuu 2019.jpg|thumb|Май у [[Фінляндыя|Фінляндыі]]]] |
||
[[Файл:Majus, Aleksander Tarasowicz.jpg|міні|Май, ілюстрацыя [[Аляксандр Тарасевіч|Аляксандра Тарасевіча]] з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»]] |
[[Файл:Majus, Aleksander Tarasowicz.jpg|міні|Май, ілюстрацыя [[Аляксандр Тарасевіч|Аляксандра Тарасевіча]] з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»]] |
||
'''Май''', '''тра́вень''' — пяты месяц [[Грыгарыянскі каляндар|Грыгарыянскага |
'''Май''', '''тра́вень''' — пяты месяц [[Грыгарыянскі каляндар|Грыгарыянскага]] і [[Юліянскі каляндар|Юліянскага]] каляндароў. Складаецца з 31 дня. |
||
Назва ''май'' падаецца ў выданнях [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]]<ref name="СкТв">Скарына Ф. Творы:…</ref>, у [[«Храналогія», Андрэй Рымша|«Храналогіі»]] [[Андрэй Рымша|А. Рымшы]] (1581) згадваецца як ''маи''<ref>Андрей Рымша. [Хронология]…</ref>: |
Назва ''май'' падаецца ў выданнях [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]]<ref name="СкТв">Скарына Ф. Творы:…</ref>, у [[«Храналогія», Андрэй Рымша|«Храналогіі»]] [[Андрэй Рымша|А. Рымшы]] (1581) згадваецца як ''маи''<ref>Андрей Рымша. [Хронология]…</ref>: |
Версія ад 21:25, 19 сакавіка 2021
Май, тра́вень — пяты месяц Грыгарыянскага і Юліянскага каляндароў. Складаецца з 31 дня.
Назва май падаецца ў выданнях Ф. Скарыны[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як маи[2]:
М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія'ръ, / просто ма'и. /
Но'и а'рху готуетъ божимъ повеле'нїемъ, /
абы въ пото'пъ не зги'нулъ зъ своим поколеньемъ. /
Мая 10 дня. /
Праславянскае слова травень выяўлена ў творах старабеларускай мовы двойчы: у Полацкім Евангеллі ХІІІ стагоддзя і слоўніку (1627) Памвы Бярынды[3].
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 года ўжывалася менавіта яна, з выняткам перыяду 1910—1912, калі існавала практыка ўжывання ў форме травень (май)[4]. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнаецца састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ўжыванне слова травень у 1990-я гады[3].
Слова «май» з’яўляецца адзіным лацінізмам з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў афіцыйнай беларускай мове.
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:…
- ↑ Андрей Рымша. [Хронология]…
- ↑ а б Уладзімір Куліковіч. Беларускае слоўка. Май і травень . Минск-Новости (3 мая 2014). Праверана 9 снежня 2014.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Літаратура
- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.