Памва Бярында
Памва Бярында | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1560[1] ці не раней за 1555 і не пазней за 1560 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1632 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, друкар, лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр, выдавец |
Кірунак | барока |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па́мва Бяры́нда, свецкае імя Па́вел Бяры́нда (1550—1570-я, Галіцыя — 23 (13) ліпеня 1632, Кіеў) — дзеяч усходнеславянскай культуры[2], лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр і выдавец. Адзін з першых друкароў на Русі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэчаскай, лацінскай, стараславянскай, старажытнаяўрэйскай, беларускай, украінскай мовамі[2]. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім епіскапам Гедэона Балабанам , які адкрыў у сваім маёнтку ў Страціне друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 годзе Бярында пераязджае ў Страцін і прыступае да выдавецкай дзейнасці. У 1604 годзе ён, сумесна з Сімяонам Будзынай, выдае «Служэбнік», а ў 1606 годзе — «Трэбнік». У тым жа, 1606 годзе, Бярында пераехаў са Страціна ў Перамышль, працаваць у тамтэйшага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Капысценскага, а дзейнасць страцінскай друкарні прыпынілася.
Між 1610 і 1613 гадамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Свецкім іменем Бярынды было Павел, але пры пострыгу ў манахі ён атрымаў імя Памва. У 1614—1616 гадах служыў у друкарні[2] львоўскага Успенскага брацтва і выкладаў у брацкай школе .
У 1615 годзе Кіева-Пячэрскі архімандрыт Елісей Плецянецкі набыў непрацуючую страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціна ў Кіеў, дзе на яе аснове была створана друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 годзе Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцця, а ў перыяд з 1627 па 1629 годы і ўзначальваў. У 1620 годзе іерусалімскі патрыярх Феафан III удастоіў Памву Бярынду звання протасінкела . Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 года ў Кіеве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє
[правіць | правіць зыходнік]«Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў[2] — значнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага[крыніца?] слоўніцтва. Складаецца з дзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр.[3] слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён).
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Памва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Украіне.
У 1616 годзе Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялог з пралогу, прамоў сямі хлопцаў і эпілогу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ»[2]. Разам з дыялогам там былі і іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэкламацыі вучнямі брацкіх школ і мелі вялікую папулярнасць — іх перапісвалі ў XVII стагоддзі ў Маскве. У развіцці жанраў ўкраінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]У розны час Берында працаваў над напісаннем, рэдагаваннем і выданнем такіх кніг і ксілаграфіі як:
- «Служэбнік» (Страцін, 1604)
- «Трэбнік» (Страцін, 1606)
- «Іаана Златавуста кніга пра святарства» (Львоў, 1614)
- Ксілаграфія з выявай евангеліста Іаана (Львоў, 1616)
- «Віршы на Каляды Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста» (Львоў, 1616)
- «Анфалагіён» (Кіеў, 1619)
- «Намаканон» (Кіеў, 1620)
- «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паўла» (Кіеў, 1623)
- «Гутаркі Іаана Златавуста на Дзеі апосталаў» (Кіеў, 1624)
- «Тлумачэнне на „Апакаліпсіс Андрэя Кесарыйскага“» (Кіеў, 1625)
- «Трыёда посная» (Кіеў, 1627)
- «От Отечьника скитскаго повесть удивителна о диаволе» (Кіеў, 1627) (прыпісваецца)
- «Лексікон славенароскі альбо імёнаў тлумачэнне» (Кіеў, 1627) — першы слоўнік царкоўнаславянскіх слоў з перакладам на старабеларускую
- «Павучанні аввы Дарафея» (Кіеў, 1628)
- «Любомудрейшаго кир Агапита главизны поучителны» (Кіеў, 1628)
- Ксілаграфія «Вязніца богаўгодных святых асуджанік» (Кіеў, 1629)
- «Імналогіі» (Кіеў, 1630) — панегірык-акраверш, прысвечаны Пятру Магілу
- «Трыёда каляровая»
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Дрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак Васіль Перавальскі .
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119070464 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 сакавіка 2015.
- ↑ а б в г д Берында Памва // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 413.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. В. Німчук. Памво Беринда і його «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє»
- Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
- В. В. Німчук. Беринда Памво // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9
- Житецкий П. Очерк литературной истории малорусского наречия в XVII веке. К., 1888. (руск.)
- Сычевская А. И. Памва Берында и его вирши… К., 1912. (руск.)
- Горецький П. Й. Памва Беринда і його «Лексикон славеноросскій». «Українська мова в школі», 1956, № 2.
- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
- Довідник з історії України. Архівавана 10 красавіка 2009. За ред. І.Підкови та Р.Шуста. — К.: Генеза, 1993.
- Енциклопедія «Українська мова». Беринда Памво.
- Малий словник історії України / Відповідальний редактор Валерій Смолій. — К.: Либідь, 1997.
- «Кур'єр ЮНЕСКО», вересень, 1990.
Памва Бярында ў Вікікрыніцах | |
Памва Бярында на Вікісховішчы |