Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Клаўдзій Дуж-Душэўскі перанесена ў Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Больш дакладная назва |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Літ |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
Пахаваны ў Каўнасе. |
Пахаваны ў Каўнасе. |
||
== Літаратура == |
|||
⚫ | |||
*Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 1998. – Т. 6. - С. 269-270. |
|||
*Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / [[Л. Луцкевіч]] // Літаратура і мастацтва. - 1991. - 3 мая. - С. 13. |
|||
*Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. - 1991. - 2 мая. – 18. - С. 4-5. |
|||
⚫ | |||
*Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. – Мн., 1995. – С. 126-129. |
|||
{{DEFAULTSORT:Дуж-Душэўскі Клаўдзій}} |
{{DEFAULTSORT:Дуж-Душэўскі Клаўдзій}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
Версія ад 15:58, 9 верасня 2010
Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К.Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)1891, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобласць — 25.2.1959, Вільнюс) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга.
У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. З 1917 у БСГ. У 1918 працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. З красавіка 1919 ў Вільні. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас). У 1920—30-х г. працаваў у міністэрствах Літвы. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).
Рэдагаваў часопіс «Беларускі сцяг» (1922). Браў удзел у выданні часопіса «Крывіч» (1923-26), апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Рэдагаваў часопіс «Беларускі асяродак» (1933). Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.1940. У жніўні 1943 арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес.
У 1944—46 дацэнт Каўнаскага універсітэта. У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».
Пахаваны ў Каўнасе.
Літаратура
- Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 1998. – Т. 6. - С. 269-270.
- Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. - 1991. - 3 мая. - С. 13.
- Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. - 1991. - 2 мая. – 18. - С. 4-5.
- Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
- Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. – Мн., 1995. – С. 126-129.