Глыбокае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Глыбокае)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Глыбокае
Глыбокае.JPG
Троіцкі касцёл і панарама горада
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
19 038 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовы індэкс
211791, 211792, 211800
Аўтамабільны код
2
Глыбокае на карце Беларусі ±
Глыбокае (Беларусь)
Глыбокае
Глыбокае (Віцебская вобласць)
Глыбокае

Глыбо́кае[2] (афіц. транс.: Hlybokaje) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Глыбоцкага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі КрулеўшчынаВарапаева. За 200 км ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе ПолацкВільнюс (Літва). У межах горада возера Кагальнае і возера Вялікае, з якога выцякае рака Бярозаўка. Насельніцтва 19 038 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1514 г. як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Паводле афіцыйнай версіі, першая згадка пра Глыбокае - 1414 год, аднак гэтая дата трапіла ў гістарычныя працы ў выніку памылкі даследчыка Ежы Ахманьскага, якую ён дапусціў пры напісанні анатацыі да аднаго з прывілеяў Вітаўта[3].

Двор Зяновічаў знаходзіўся каля возера Кагальнае, якое ў той час называлася Глыбокае. Назва возера дала назву населенаму пункту[4]. У 1514 годзе згадваецца "торг" у Глыбокім, што сведчыць пра тое, што населены пункт быў асяродкам гандлю[5]. У 1582 годзе ўпершыню ўзгадваюцца глыбоцкія мяшчане, што безумоўна сведчыць пра местачковы характар населенага пункта[6].

Яго заходняя частка, якая належала Зяновічам, уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. Усходняя частка была ва ўласнасці Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. У абедзвюх частках былі гандлёвыя плошчы. У паўночна-ўсходняй частцы пачыналіся шляхі на Полацк, Дзісну і мястэчка Беразвечча (цяпер у межах горада). Належала да Корсакаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.

У першай палове XVII стагоддзя ўсходняя частка Глыбокага належала Іосіфу Корсаку[7]. У 1638 годзе ён напісаў тэстамэнт, згодна з якім яго маёнткі Беразвечча (3 км на Пн ад Глыбокага) і Вярбілава павінны быць аддадзены ордэну базыльянаў з умовай, што базыльяне павінны заснаваць у Беразвеччы кляштар і царкву[8]. У 1639 годзе Корсак аддае мястэчка Глыбокае і астатнія маёнткі (Ластавічы, Свіла, Перадолы, Вольберавічы, Гняздзілава) рыма-каталіцкаму ордэну кармелітаў босых, абавязваючы пабудаваць касцёл і кляштар[9]. У 1642 годзе Корсак фундуе парафіяльны касцёл у мястэчку Глыбокае.

Ад 1793 у складзе Расіі, мястэчка Дзісенскага павета. Падчас вайны 1812 года ў горадзе спыняўся Напалеон. У 1897 годзе да Глыбокага пакладзена чыгунка. У 1919 годзе Глыбокае ўвайшло ў склад Польшчы (гэта было замацавана Рыжскай дамовай у 1921 годзе), цэнтр Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. У 1921 ці 1922 Глыбокаму быў нададзены статус горада. З 1939 г. у складзе БССР, з 1940 — цэнтр раёна.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36 зацверджаны сучасны герб горада.

Напалеон у Глыбокім[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Раства-Багародзіцкі сабор (Былы кляштар Кармелітаў)

У 1812 годзе шлях імператара Францыі Напалеона Банапарта з Вільні на Маскву праходзіў цераз Глыбокае. Побыт Напалеона ў Глыбокім апісвае гісторык Отан Гедэман, аўтар кнігі «Глыбокае», якая была надрукавана ў 1935 і перавыдадзена ў 2012 годзе. Паводле Отана Гедэмана, імператар прыбыў ў Глыбокае раніцай 18 ліпеня і затрымаўся ў кляштары кармелітаў босых на некалькі дзен, паводле меркаванняў іншых гісторыкаў Напалеон Банапарт прабыў у Глыбокім ад трох да дзесяці дзён[10].

Гістарычныя факты[правіць | правіць зыходнік]

У працы «Глыбокае» гаворыцца, што менавіта ў Глыбокім Напалеон выдаў загад «Адозвы генеральнай канфедэрацыі да палякаў»(18 ліпеня 1812 года), прызначаны для палякаў, якія знаходзяцца на расійскай дзяржаўнай службе, і загад супраць марадзёраў і рабаўніцтва (20 ліпеня 1812 года).

Згодна з распараджэннем Напалеона, у Глыбокім з'явіўся харчовы склад, загад пра гэта быў падпісаны маршалкам Алоізам Буйніцкім. Парафіяльны касцёл быў пашкоджаны з-за доўгага ўтрымання войскаў, бо быў ператвораны на склад правіянту, а таксама былі забраныя касцельныя рэчы[11].

Паданні[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шмат легенд, звязаных са знаходжаннем Напалеона ў Глыбокім у 1812 годзе. Гэтыя легенды таксама прыводзяцца ў кнізе «Глыбокае» гісторыка Отана Гедэмана. Адна з легендаў жадае вызначыць знаходжанне займаных імператарам пакояў менавіта ў ацалелым блоку (дзе зараз месціцца староства — пакоі на другім паверсе № 8 і 9), абапіраючыся на наступны тэкст Сегура: «la Courlande nurria Macdonald, la Samogitie Oudinot; les plaines fertiles de Klubakoje (то бок — Глыбокае) — l‘Impereur». Гэтая версія тлумачыць, што «les plaines fertiles de Klubakoje», то бок урадлівыя раўніны Глыбокага, імператар мог бачыць толькі з акон на другім паверсе існуючага крыла (разбураныя два крылы былі павернутыя ў бок горада) — значыць, ён там жыў. Аднак не вынікае гэта наўпрост з тэксту Сегура, які меў на думцы толькі магчымасці забеспячэння арміі харчамі з урадлівых раўнін Курляндыі, Жмудзі і Глыбокага, г.зн. Белай Русі.

Таксама, паводле легенды, паміж імператарам і прыёрам завязаўся наступны дыялог. Напалеон: «Якой велічыні кляштарная ўласнасць?» Прыёр: «1000 дамоў». Напалеон: «Гэтага замнога! А чым займаецеся?» Прыёр: «Молімся». Напалеон: «Гэтага замала!» Аднак, удзячны за гасціннасць, злажыў прыёру на ад'езд «поўнае блюда» напалеондораў. Імператар нават выказаў шкадаванне, што не можа забраць у Парыж касцёл кармелітаў, каб яго там паставіць побач з саборам Нотр Дам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Буйнейшыя прадпрыемствы:

Гасцініца. Дом паляўнічага. Глыбокае — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

З пачатку 20 ст. Глыбокае — цэнтр ганчарнага промыслу, так званай глыбоцкай керамікі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музей гісторыі і этнаграфіі Глыбоцкага края

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе да Дня беларускага пісьменства было ўсталявана 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусам Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму[13].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Шыталь Кастусь. Узгадка пра Глыбокае ў 1414 годзе аказалася памылкай гісторыка.
  4. Hedemann Otton. Głębokie. Szkic dziejów. Wilno, 1935. S. 9
  5. "Росийская Историческая Библиотека". Т. ХХ, с. 190.
  6. Hedemann Otton. Głębokie... S. 11
  7. Korsak Józef Głębocki // Polski Sіownik Biograficzny. Tom XIV. Wroclaw-Warszawa-Krakow, 1968-1969. S. 108.
  8. Lorentz Stanisław. Z materiałów do historii architektury na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego//Prace i Materiały Sprawozdawcze Sekcji Historii Sztuki Tow. Przyjaciół Nauk w Wilnie, 1938/39. T. 3. ss. 335-348.
  9. Wanat J. Zakon karmelitów bosych w Polsce. Klasztory karmelitów i karmelitanek bosych 1605–1975. ss. 458-459.
  10. «Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі» 03.03.2013 Улaдзімір Скрабатун
  11. «Роўна дзвесце год таму ў Глыбокае ўвайшоў Напалеон» 18.07.2012 Кастусь Шыталь
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Аб выніках конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу
  14. «Канферэнцыя, прысвечаная Язэпу Драздовічу, прайшла ў Маладзечне»Рэгіянальная газета»)
  15. «Творчасць Драздовіча — прыклад нацыянальнага мастацтва»Рэгіянальная газета»)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гедэман О. Глыбокае: гістарычны нарыс / Отан Гедэман; перакл. з польск. М. Гіля. — Паставы; Глыбокае: [б. в.], 2012. — 59, [1] с. : іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]