Крыштаф Станіслаў Завіша: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: 'thumb '''Крыштоф Станіслаў Завіша''' (20 красавіка 1660, в. [[Го...' |
др r2.6.4) (робат Дадаем: be-x-old:Крыштап Станіслаў Завіша |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1721 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1721 годзе]] |
||
[[be-x-old:Крыштап Станіслаў Завіша]] |
|||
[[pl:Krzysztof Stanisław Zawisza]] |
[[pl:Krzysztof Stanisław Zawisza]] |
Версія ад 14:05, 23 снежня 2010
Крыштоф Станіслаў Завіша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павету — 15 жніўня 1721) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі (з 1720).
Трымаў Менскае (з 1685) і Чачэрскае (з 1684) староствы[1].
Біяграфія
З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім М. А. Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.
Браў актыўны ўдзел у палітычны жацці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].
Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваны[3].
Творчасць
Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Б. Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.
Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — ягоныя мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст.
Зноскі
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
- ↑ Уладзімір Мархель. Завіша Крыштоф Станіслаў // ЭВКЛ С. 638.
- ↑ Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.