Андрэй Казімір Завіша
Выгляд
| Андрэй Казімір Завіша | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Andrzej Kazimierz Zawisza | |||||||
| | |||||||
| Герб «Лебедзь» | |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1614 | ||||||
| Смерць | 23 чэрвеня 1678[1][2] | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Завішы | ||||||
| Бацька | Крыштаф Завіша | ||||||
| Маці | Кацярына Тышкевіч[d] | ||||||
| Жонка | Аляксандра Агінская[2] | ||||||
| Дзеці | Ян Міхал Завіша[2], Крыштаф Станіслаў Завіша і Ганна Завіша[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Андрэй Казімір Завіша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650), староста менскі (з 1638), чачэрскі і слонімскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа і Кацярыны Тышкевіч, брат Яна Юрыя. Ахвяраваў сродкі на будову касцёла ў Раготне, дзякуючы якім яна завершылася ў 1673[3].

Каля 1645 узяў шлюб з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[4].
Пахавалі Андрэя Казіміра Завішу ў касцёле Св. Язэпа пры кляштары бернардзінцаў у Мінску[5].
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 272.
- 1 2 3 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 299.
- ↑ Вайда Камунтавічэне. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. Архівавана 5 сакавіка 2016. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён
- ↑ Сяргей Харэўскі. Намоленае месца // «Наша Ніва» № 26, 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 639. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.