Крыштаф Станіслаў Завіша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыштаф Станіслаў Завіша
Kryštap Stanisłaŭ Zaviša. Крыштап Станіслаў Завіша (1862).jpg
Крыштаф Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 20 красавіка 1660(1660-04-20)
Смерць: 15 жніўня 1721(1721-08-15) (61 год)
Пахаванне:
Род: Завішы
Бацька: Андрэй Казімір Завіша
Маці: Аляксандра Агінская
Жонка: Тэрэза з Тышкевічаў
Дзеці: Ігнацы, Барбара

Крыштаф Станіслаў Завіша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павета — 15 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі1720), староста менскі1685) і чачэрскае1684)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь» , сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.

Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхні маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры калегіуме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваны[3].

Бацька Ігнацыя Завішы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Барбарай Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — яго мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVIIXVIII стст.

Зноскі

  1. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  2. Уладзімір Мархель. Завіша Крыштоф Станіслаў // ЭВКЛ С. 638.
  3. Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]