Перайсці да зместу

Марцыян Аляксандр Агінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. А. Агінскі)
Марцыян Аляксандр Агінскі

Брама[d]
Брама[d]
ваявода троцкі
1670 15 мая 1684
Папярэднік Мікалай Стэфан Пац
Пераемнік Цыпрыян Павел Бжастоўскі
падстолі вялікі літоўскі
8 студзеня 1659 1661
Папярэднік Крыштаф Францішак Сапега
Пераемнік Казімір Ян Сапега
чашнік вялікі літоўскі
18 сакавіка 1658 8 студзеня 1659
Папярэднік Крыштаф Францішак Сапега
Пераемнік Ян Фердынанд Сапега
канцлер вялікі літоўскі
15 мая 1684 26 студзеня 1690
Папярэднік Крыштаф Жыгімонт Пац
Пераемнік Дамінік Мікалай Радзівіл
крайчы вялікі літоўскі
верасень 1665 1670
Папярэднік Крыштаф Францішак Сапега
Пераемнік Бенедыкт Павел Сапега
стольнік вялікі літоўскі
ліпень 1661 верасень 1665
Папярэднік Крыштаф Францішак Сапега
Пераемнік Бенедыкт Павел Сапега
харунжы троцкі[d]
22 чэрвеня 1654 18 сакавіка 1658
Папярэднік Уладзіслаў Валовіч
Пераемнік Ежы Дзевалтоўскі
стольнік троцкі[d]
1 красавіка 1647 22 чэрвеня 1654
Папярэднік Дадзібог Крыштаф Францкевіч-Радзімінскі[d]
Пераемнік Ян Быхавец[d]

Нараджэнне 1632[1][2][…]
Смерць 26 студзеня 1690(1690-01-26)[3][4][…]
Род Агінскія[6]
Бацька Аляксандр Агінскі[7]
Маці Кацярына з Палубінскіх[d][7]
Жонка Марцыбела Ганна з Глябовічаў[d][5][8] і Канстанцыя Крысціна з Веляпольскіх[d][5]
Дзеці Ежы Агінскі[d][5]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе[9] і каталіцтва[8]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцыян Аляксандр Агінскі (163226 студзеня 1690) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16581659), падстолі (16591661), стольнік (16611665), крайчы (16651670) і канцлер вялікі літоўскі1684), ваявода троцкі1670)[10].

За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 годзе Дарсунішскае і Рагачоўскае староствы[11].

Марцыян Аляксандр Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

М. А. Агінскі і яго жонка Марцыбэла з Глябовічаў. Роспіс касцёла ў Рыконтах, 1688

Прадстаўнік княжацкага роду Агінскіх герба ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.

3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, яго маршалак у 1671.

Рэмбрант «Лісоўчык». Мяркуецца, што гэта партрэт М. А. Агінскага[12]

Удзельнік Паўночнай вайны (16551660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[10]. На чале ўласнага палка браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісання «Вечнага міру» (1686) з Расіяй.

Сябар праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Смілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцця належаў да групоўкі Сапегаў.

Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбеляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панегірык на яго заўчасную смерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бяздзетным.

Па смерці М. А. Агінскага, яго спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.

Зноскі

  1. Pas L. v. Prince Marcjan Oginski // Genealogics — 2003.
  2. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/marcjan-aleksander-oginski-1632-1690-wojewoda-trocki-kanclerz-w-lit
  3. https://web.archive.org/web/20201022153728/https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/marcjan-aleksander-oginski-1632-1690-wojewoda-trocki-kanclerz-w-lit
  4. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 162.
  5. 1 2 3 4 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 301.
  6. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 300–301.
  7. 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 299, 300.
  8. 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. II, Województwo trockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2007. — С. 229. — 687 с. — ISBN 978-83-7181-453-2
  9. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. II, Województwo trockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2007. — С. 103, 213, 229. — 687 с. — ISBN 978-83-7181-453-2
  10. 1 2 ЭнцВКЛ 2005.
  11. Грыцкевіч А. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-074-2. С. 33.
  12. Zygulski Z. Jr. Further Battles for the Lisowczyk (Polish Rider) by Rembrandt // JSTOR. Vol. 21. No. 41. 2000. P. 197—205.